Сагрэцца пад крылом Божай ласкі
Ангеліна Пакачайла
09 снежня 2011
|
Хвала Хрысту!
Снежань. Зіма. Неўзабаве і Божае Нараджэнне! Вігілія, куцця, ламанне аплаткай, салодкія падарункі. Як хутка ляціць час!
І за гэты час можна паспець зрабіць шмат карыснага і добрага. Бо ёсць супакой у душы і, спадзяюся, адвага ў сэрцы верніка. Ды і добры настрой. Я даўно адказала на пытанне, якое гучыць паўсюдна: “Што такое шчасце?” Шчасце - гэта ўменне быць удзячным.
Што ж, крочым далей з Богам!

ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Любоў Хрыста ахапіла нас” (2 Кар 5, 14).
Няхай гэтая цытата натхняе нас. Што можа быць больш прыемным за тое, калі хтосьці абдымае цябе за плечы. А яшчэ калі гэта робіць сам Пан Езус! Няма сумненняў, што па скуры прабягуць мурашкі задавальнення.
Для таго, каб Хрыстос спадарожнічаў па жыцці нам, а мы – яму, патрэбны пастаянны кантакт душы з Богам.
Таму паспрабуем абазначыць план развіцця годнага хрысціяніна на снежань 2011 года. †