ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (11)

Варта ведаць

Папа Францішак падобны да св. Францішка з Асізі
   Падобным чынам выказаліся 83% італьянскай моладзі, якая лічыць, што гэтае падабенства праяўляецца асаблівым чынам у навучанні Папы. Даследаванні былі праведзены Інстытутам “Toniolo”, удзел у іх прынялі 9 тысяч маладых італьянцаў ва ўзросце ад 19 да 29 гадоў. Моладзь таксама выказалася на тэму, што больш за ўсё яе захапляе ў навучанні Папы. На думку некаторых з іх, Святы Айцец шмат увагі звяртае на ахову прыроды і свету, у якім мы жывём. Многія асаблівым чынам звярнулі ўвагу на тое, што ён часта гаворыць аб бедных і заклікае да грамадскай справядлівасці, а таксама вельмі часта ў сваіх выказваннях заклікае людзей да міру ва ўсім свеце. Усё гэта, на думку маладых італьянцаў, вельмі важна ў цяперашні час.

www.credo-ua.org

 

Варта ведаць (10)

Варта ведаць

Пешшу з Польшчы ў Руанду
   Польскі пілігрым прайшоў 14 краін. Пасля вандроўкі, якая доўжылася амаль год, ён дайшоў да Кібеха, адзінага месца прызнаных Касцёлам марыйных аб’яўленняў у Афрыцы. Пятру Хаміцкаму, прад­прымальніку з Варшавы, 33 гады. Ён вырушыў у дарогу пасля таго, як падчас візіту ў Гетшвалдзе натрапіў на кнігу пра аб’яўленні на Чорным кантыненце. Ён пілігрымаваў, каб абвяшчаць пасланне супакою Маці Божай. “Я пераадолеў пешшу 6200 кіламетраў, 2400 з якіх прыпадаюць на Чорны кантынент. Я дабраўся да стоп Маці Божай з вялікім супакоем у сэрцы і радасцю, бо на працягу амаль цэлага мінулага года, дзень у дзень, я разважаў Яе пасланне і прагнуў дабрацца да Кібеха”, – сказаў польскі пілігрым. Пасля таго, як дабраўся на месца, Пётр Хаміцкі маліўся ў месцы марыйных аб’яўленняў. Ён таксама размаўляў з Наталі, якая жыве ў Кібеха, – адной з трох дзяўчат, якой больш за трыццаць гадоў таму аб’явілася Маці Слова.

Ekai.pl

   

Варта ведаць (9)

Варта ведаць

Папа патэлефанаваў адзінокай жанчыне, якая чакае дзіця
   Святы Айцец патэ­ле­фа­наваў 35-гадовай цяжарнай рымлянцы, якая стане адзінокай маці. Ён зрабіў гэта тады, калі атрымаў ад яе ліст, у якім яна напісала, што партнёр пакінуў яе, бо не хацеў мець дзяцей. Анна Рамана расказвае, што мужчына, з якім яна была звязана, пакінуў яе, калі даведаўся пра будучае дзіця. Яна рашылася напісаць ліст да Папы, каб падзяліцца з ім сваёй роспаччу. Праз некаторы час, расказвае жанчына, зазваніў мабільны тэлефон, а яна пачула ў ім голас Папы, які сказаў: “Я пахрышчу тваё дзіця. Мы, хрысціяне, не можам дазволіць адабраць у сябе надзею”.
    Жанчына сказала, што калі народзіцца хлопчык, яна дасць яму імя Францішак. І дадала, што хоча, каб гэтая гісторыя была прыкладам для многіх жанчын. У каментарыях да гэтай падзеі гаворыцца, што Папа тэлефануе да адной асобы, каб прамовіць да ўсіх, а яго званкі не выпадковыя.

Deon.pl

   

Варта ведаць (8)

Варта ведаць

Папа адказаў на ліст трохгадовай дзяўчынкі
   Трохгадовая дзяўчынка напісала папе Францішку ліст, і той на яго адказаў. Алічэ Марыя Рокка з Озіа Сопра ў паўночна-італьянскай правінцыі Бергама ў маі прыняла ўдзел у св. Імшы з нагоды 50-годдзя з дня смерці Яна XXIII. Францішак пацалаваў яе і блаславіў, калі праходзіў паміж натоўпу вернікаў. Гэта ўразіла дзяўчынку, і Алічэ Марыя напісала з дапамогай бабулі ліст да Святога Айца, у якім папрасіла бласлаўлення для сябе, сваёй сям’і і дзіцячага садка. Цяпер яна атрымала адказ ад Папы з бласлаўленнем, паведаміла 13 ліпеня “Corriere della Sera”.
    Гэта не першы прыклад, які сведчыць аб тым, што Святы Айцец з увагай ставіцца да карэспандэнцыі, якая надыходзіць на яго адрас. Так, у маі папа Францішак выслаў ліст да маладых вязняў з Каліфорніі, у якім паабяцаў маліцца за іх. Фота Святога Айца, на якіх ён абмыў ногі жыхарам калоніі для непаўналетніх у Рыме ў Вялікі чацвер, узрушылі вязняў у Лос-Анджэлесе, і яны скіравалі ліст Пантыфіку, падзякаваўшы яму за гэты ўчынак і просячы аб малітве. У адказ Папа выслаў ліст, дзе папрасіў езуіцкую асацыяцыю, якая апекуецца маладымі вязнямі, перадаць ім, што ён памятае пра іх у малітве.

Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano

   

Варта ведаць (7)

Варта ведаць

Дзіця ва ўлонні маці таксама чалавек
   У штаце Індыяна ў ЗША здарылася падзея, якая з’яўляецца чарговым доказам таго, што дзіця пасля некалькіх тыдняў развіцця ва ўлонні маці таксама з’яўляецца чалавекам. Уолтэр Джошуа Фрэц нарадзіўся праз 19 тыдняў пасля таго, як быў зачаты. Ён жыў на працягу некалькіх хвілін. Яго маці расказвае, што чула, як б’ецца яго сэрца. Гэтая падзея і сведчанне маці закранула сэрцы мільёнаў людзей, а таксама стала моцным пацвярджэннем таго, што дзіця, якое жыве ва ўлонні маці, таксама з’яўляецца жывым чалавекам. Здымкі са шпіталя распаўсюдзіліся па ўсім Інтэрнэце. І хоць Уолтэр пражыў вельмі мала, яго жыццё з’яўляецца цудоўным сведчаннем.

Infocatolica.com

   

Старонка 42 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.