ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (171)

Варта ведаць

☞ У Ватыкане абнародаваны “Дапаможнік па катэхезе”, падрыхтаваны Папскай радай па новай евангелізацыі. Ён складаецца з 3-ох частак і 12-ці раздзелаў. Асобны раздзел прысвечаны разважанню аб ролі лічбавай культуры. Між іншым, надаецца ўвага навуцы і тэхналогіям. Спецыяльнае месца ў даведніку адведзена пытанню біяэтыкі. Новы “Дапаможнік па катэхезе” стаў “спадчыннікам” “Агульнага катэхетычнага дапаможніка” 1971 года і “Агульнага дапаможніка па катэхезе” 1997 года.
 

Варта ведаць (170)

Варта ведаць

☞ У межах Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека створана спецыяльныя Камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. Яна функцыянуе ў супрацоўніцтве з усімі структурамі Рымскай курыі і мясцовымі Касцёламі. Дзейнасць падтрымліваюць сусветныя інтэлектуальныя цэнтры, сярод якіх Джорджтаўнскі і Патсдамскі ўніверсітэты, Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Мілане (Італія), міжнародная арганізацыя “World Resources Institute”. Задача ватыканскай камісіі па COVID-19 – падрыхтаваць будучыню Касцёла пасля пандэміі.
   

Варта ведаць (169)

Варта ведаць

☞ Абнародавана спецыяльнае пасланне Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у якім Святы Пасад заклікае ўсіх католікаў далучыцца да “Часу стварэння”. Гэта штогадовая падзея, якая праводзіцца з 1989 года. Сёлета яна адбудзецца з 1 верасня па 4 кастрычніка. Вернікі заахвочваюцца да малітвы і дзеянняў на карысць Зямлі. У экуменічнай акцыі ўдзельнічаюць Каталіцкі Касцёл, Англіканская Царква, Сусветная Лютэранская Федэрацыя, Сусветная Рада Цэркваў і Сусветны Евангелічны Альянс.
   

Варта ведаць (168)

Варта ведаць

☞ Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў абнародавала дэкрэт аб змяшчэнні ўспаміну св. Фаўстыны Кавальскай у Агульны каляндар Касцёла рымскага абраду. Неабавязковы раней успамін будзе адзначацца штогадова 5 кастрычніка – у дзень адыходу св. Фаўстыны ў вечнасць. Рашэнне прынята Святым Айцом Францішкам з увагі на шматлікія просьбы пастыраў, манаскіх асоб, асацыяцый свецкіх вернікаў, і на вялікі ўплыў духоўнасці св. Фаўстыны ў розных частках свету.
   

Варта ведаць (167)

Варта ведаць

☞ У Вадавіцах (Польшча) распачалася дыяцэзіяльная фаза беатыфікацыйнага працэсу Слуг Божых Караля і Эміліі Вайтылаў, бацькоў св. Яна Паўла ІІ. Пастулятар працэсу кс. прэлат Славамір Одэр адзначыў, што іх постаці добра вядомыя ў Польшчы і многіх іншых краінах, таму першы крок да будучай беатыфікацыі – радасная навіна для шматлікіх вернікаў ва ўсім свеце. Урачыстую св. Імшу з гэтай нагоды ў мясцовым касцёле ўзначаліў арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі, Мітрапаліт Кракаўскі.
   

Старонка 10 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.