Варта ведаць (15)
кс. Ян Раманоўскі
06 снежня 2013
|
• У Кітаі з кастрычніка бягучага года арыштавана 12 святароў каталіцкага Касцёла, што дзейнічае ў падполлі, за іх душпастарскую і катэхетычную дзейнасць. Нядаўна былі арыштаваны два святары з правінцыі Хэбэй. Вернікі ж, якія ўдзельнічалі ў катэхезах, атрымалі штраф.
• У сталіцы В’етнама Ханоі 27 і 28 лістапада адбыўся Архідыяцэзіяльны кангрэс моладзі, на які прыбыло 20 тысяч католікаў, каб дзяліцца Евангеллем і верай. Дапамогай у гэтай падзеі паслужылі таксама розныя культурныя і артыстычныя падзеі. Італьянскае агенцтва ANSA падае, што мелі месца выпадкі, калі папа Францішак разам з арцыбіскупам Краеўскім, папскім адказным за міласціну, выходзіў на вуліцы Рыма, каб дапамагаць убогім.

†