ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Сетка граху

Cетка Граху. Зайздрасць

Сетка граху

Вольга Пінкевіч, аўтар рубрыкі Нашае пракляцце пачалося з першароднага граху. Аднойчы мужчына і жанчына пазайздросцілі Богу. І цяпер мы, іх нашчадкі, жывём, выгнаныя з нашай нябеснай Радзімы, і шукаем праўду...
Усё зло на свеце пачалося са здрады. Але што стала прычынай? Анёл, найбліжэйшы сябра, пазайздросціў Божай магутнасці і здрадзіў. І зноў прычына ў зайздрасці.
    Зайздрасць стала самым першым грахом. І ўсё пачалося з яе. І бясконцыя пакуты чалавека на гэтай зямлі таксама пачаліся з зайздрасці. Я не ведаю больш ніводнага такога граху, які цягнуў бы за сабою столькі наступстваў. Зайздрасць выклікае гнеў: “Я цябе цярпець не магу! Ты не годны такіх ласкаў! Ненавіджу!”. Зайздрасць абуджае крыўды: “Чаму ён, а не я? Чым ён лепшы? Я ж не горшы за яго...”. Зайздрасць запальвае хцівасць: “У іх столькі грошай! Яны так цудоўна жывуць! Я таксама хачу столькі ж! А яшчэ машыну! Такую, каб яны ўбачылі і пазайздросцілі!..”. Зайздрасць заклікае да помсты: “Яна выбрала яго, а не мяне? Ну, нахабнік, толькі я цябе пабачу!”.
 

Cетка Граху. Блудадзейства

Сетка граху

Вольга Пінкевіч, аўтар рубрыкі Калі б я была істотай з іншай планеты і трапіла на Зямлю, то, напэўна, маім першым пытаннем было б: “Што такое секс?”
Мне падаецца, што сексам прапітана ўсё ў нашай сучаснасці: тэлебачанне, Інтэрнэт, часопісы, культура, мэты, гумар... І толькі ў апошнюю чаргу – сям’я. Мы настолькі да гэтага прызвычаіліся, што ўсё пераблыталася ў нашым разуменні: тое, што павінна быць непрымальным, стала нормай.
    Свет вучыць: гомасексуалізм – гэта хвароба, дзіцячая траўма, права выбару кожнага... І пры ўсім – норма! Я бачу ў гэтым парушэнне законаў логікі. А калі нехта публічна прызнае гомасексуалізм асабістай распустай, яго назавуць дэспатам, які пасягае на правы чалавека.
   

Cетка Граху. Хцівасць

Сетка граху

Вольга Пінкевіч, аўтар рубрыкі Напэўна, мы так задуманыя Богам, што заўсёды прагнем большага.
Рост інтэлектуальны, духоўны, прафесійны, матэрыяльны – гэта тыя аспекты нашага жыцця, з якімі мы сутыкаемся ледзь не кожны дзень. І, як мне падаецца, ужо не зусім нармальна, калі гэтыя пытанні ўвогуле перастаюць цікавіць. Іншая справа – якая з гэтых сфер хвалюе нас у першую чаргу і як моцна.
    Бясспрэчна, для хрысціяніна духоўны рост павінен быць на першым месцы. Але не так ужо лёгка думаць пра духоўнае, калі не хапае грошай на звычайныя штодзённыя патрэбы, “вісяць” неаплачаныя крэдыты, а яшчэ трэба скончыць рамонт і сабраць немалую суму на вучобу ва ўніверсітэце... Так пытанне матэрыяльнага выходзіць на першы план, бо, як кажуць, складана думаць пра супакой ва ўсім свеце, калі няма чаго есці.
   

Cетка Граху. Пыха

Сетка граху

Вольга Пінкевіч, аўтар рубрыкі Мы ўсе створаны толькі па волі Бога. І, па сутнасці, асабіста нам, людзям, у гэтай бязмежнай прасторы належыць толькі адно – права выбару.
Для гэтага мы і жывём, каб з вольнай воляй, самастойна, з тысяч варыянтаў выбіраць адзін. Але, як часта здараецца, гэтая бязмежнасць магчымасцей ап’яняе, асляпляе беднага чалавека. Тады падаецца, што я магу ўсё, што мне не патрэбна нічыя дапамога, што я сам здольны распараджацца ўсім, што маю. Гэта і ёсць пыха.
    У Першым пасланні да карынцянаў гаворыцца: “Што ты маеш, чаго б не атрымаў? А калі атрымаў, чаму хвалішся, як быццам не атрымаў?” (1 Кар 4, 7). Пра што ідзе гаворка? Пра нашыя таленты, магчымасці і ўсё тое добрае, чым адорвае нас Бог на працягу цэлага жыцця. Так, Бог менавіта АДОРВАЕ. І было б страшнай самаўпэўненасцю забыцца пра гэта.
    Быў час, калі я цікавілася пытаннямі магіі, экстрасэнсорыкі і іншымі такога кшталту ў кантэксце хрысціянства. Мне тады вельмі хацелася зразумець, чаму гэта лічыцца грахом. Вось, напрыклад, ёсць бабулечкі, якія лечаць дзетак, здымаюць усялякае насланне, ёсць “Бітва экстрасенсаў”, дзе вырашаецца столькі людскіх бед! А ёсць містыкі, прызнаныя Касцёлам, якія дзейнічаюць у хрысціянскіх святынях і лічацца людзьмі, адоранымі Святым Духам. Чаму першыя – гэта паслядоўнікі д’ябла і вялікія грэшнікі, а другія – дзеці Божыя, падарожнікі асаблівага святога шляху?
   

Сетка граху. Уводзіны

Сетка граху

Вольга Пінкевіч,  аўтар рубрыкіРозум ніколі не лічыўся недахопам, але ў адзінстве з адсутнасцю любові ён нараджае самага першага злачынцу свету – самога д’ябла.
    Нас заўсёды вучылі, што д’ябал – стварэнне разумнае і хітрае. Ён сочыць за кожным нашым крокам, бачыць кожную нашу памылку, ведае кожнае наша слабое месца, кожны недахоп. Мы – яго любімая гульня, а нашыя душы – самы пажаданы выйгрыш. Быццам драпежны павук, д’ябал умела расстаўляе сетку, у якую мы лёгка трапляем. І здаёмся. Бо лічым, што з яе немагчыма вызваліцца.
    Д’ябальскае павуцінне – гэта грахі. Грахі і спакусы. Кожны вузялок гэтай чортавай сеткі – новы грэх, які трымае нас усё мацней. І дастаткова зачапіць хоць краем сэрца нават вузялок з гэтай павуціны, як д’ябал-павук пачынае старанна аплятаць і нашыя думкі, і нашыя сэрцы, і ўсё нашае жыццё.
   

Старонка 2 з 2:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.