ГРОДНА
Чацвер,
09 мая
2024 года
 

Ватыкан

Ісламскі экстрэмізм пагражае хрысціянам

Ватыкан

З пачатку году Ватыкан, падрыхтоўваючы першы ў гісторыі Сінод біскупаў для Блізкага Усходу “Lineamenta”, апублікаваў дакумент, дзе была звернута ўвага на палітычныя канфлікты ў гэтым рэгіёне, якія драматычна ўплываюць на жыццё хрысціянаў у паасобных краінах. На Блізкім Усходзе жывуць досыць шматлікія хрысціянскія меншасці : у Егіпце іх ёсць 6 млн, у Ліване – 1,5 млн, сотні тысяч – у Іраку, у Сірыі і Іране. У дакуменце “Lineamenta” Ватыкан зазначае, што заданнем хрысціянаў на Блізкім Усходзе з’яўляецца тое, каб “давесці да падзення муру страху, недаверу і нянавісці паміж габрэямі і мусульманамі, ізраільцянамі і палесцінцамі”.
 

Замежныя пілігрымкі Папы ў 2010 годзе

Ватыкан

Паводле папярэдняй інфармацыі ў 2010 г. Папа плануе 4 замежныя падарожжы. 11 –14 мая 2010 г. Бэнэдыкта XVI чакаюць у Партугаліі, дзе ён наведае Лісабон, Фаціму і Порта. 17 – 18 красавіка 2010 г. Папа адправіцца на Мальту, а з 4 – 6 чэрвеня будзе знаходзіцца на Кіпры. Восенню Святы Айцец павінен паехаць у Вялікабрытанію і будзе там з 16 да 19 верас
   

Папскія малітоўныя інтэнцыі на студзень

Ватыкан

З годна з папскай агульнай інтэнцыяй у студзені мы молімся, каб сям’я была заўжды месцам выхавання да любові, асабістага развіцця і перадачы веры. Гэтая інтэнцыя звязана з VI Сусветнай сустрэчай сем’яў, якая пачалася 13 студзеня б.г. у сталіцы Мексікі. Бэнэдыкт XVI заахвочвае да малітваў за сем’і, бо яны з’яўляюцца будучыняй Касцёла і надзеяй свету. Папа рэкамендуе таксама памаліцца за адзінства хрысціянаў. Бэнэдыкт XVI заклікае, каб кожны вернік усведамляў, што адзінства хрысціянаў з’яўляецца ўмовай плённага абвяшчэння Евангелля.
   

Папа прызнаў гераічнасць цнотаў Яна Паўла II

Ватыкан

19 снежня б.г. Папа Бэнэдыкт XVI падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Божага слугі Яна Паўла II. Тым самым закончыўся чарговы этап беатыфікацыйнага працэсу Папы-паляка. Наогул, Святы Айцец падпісаў 10 дэкрэтаў аб цудах, 10 – аб гераічнасці цнотаў і адзін - аб мучаніцтве. Сярод іх быў дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежэго Папялушкі і дэкрэт, які датычыць зацвярджэння цуда, які здзейсніўся з дапамогай бл. Станіслава Казімерчыка, лятэраньскага рэгулярнага каноніка.
   

Ліст да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі

Ватыкан

Папа Бэнэдыкт XVI, арцыбіскуп Кентэрберы Рован Вільямс, патрыярх Барталамей з Канстанцінопаля, а таксама старшыня Еўрапейскай камісіі Мануэль Бароса і генеральны сакратар ААН Бан Кі Моон з’яўляюцца аўтарамі паслання да ўдзельнікаў 32-ой Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца ў Познані. “Дарагая моладзь, Святы Айцец злучаецца ў малітве з вамі, хто сабраўся ў Познані на заклік супольнасці з Taizе, у Айчыне майго вялікага папярэдніка Яна Паўла II” – піша ў сваім лісце Бэнэдыкт XVI. Папа запэўнівае ў ім аб сваёй малітве за моладзь, каб Святы Дух дапамагаў ім падчас сустрэчы ўсё лепш пазнаваць Божую волю і паглыбляць давер да Творцы.
   

Пасланне Папы на Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў

Ватыкан

27 лістапада б.г. у Ватыкане было апублікована папскае пасланне на Сусветны дзень мігранта і бежанца, які адзначаецца 17 студзеня. БэнэдыктXVI заклікаў людзей звярнуць увагу на драматычную сітуацыю малалетніх мігрантаў і на тое, каб ім далі магчымасць атрымаць адукацыю і інтэгрыраваць у новае асяроддзе. “Я спадзяюся, што будзе звернута належная ўвага на сітуацыю непаўналетніх мігрантаў, якія патрабуюць грамадскага асяроддзя, якое садзейнічала б фізічнаму, культурнаму, духоўнаму і маральнаму іх развіццю” – напісаў Святы Айцец.
   

Калядная ёлка - на плошчы імя св. Пятра

Ватыкан

На плошчу імя св. Пятра ў Ватыкан прыбыла калядная ёлка. На гэты раз яна прыбыла з Бельгіі, а дакладней з Ардэнаў у французскамоўнай Валёніі. Гэта амаль стогадовая піхта вышынёй 30 метраў і дыяметрам 7 метраў, важыць 14 тон.
   

Пасланне Папы на Сусветны дзень хворых

Ватыкан

Найбліжэйшы XVIII Сусветны дзень хворых, які адзначаюць штогод 11 лютага ва ўрачыстасць Божай Маці з Лурду, супадзе з 25-ай гадавінай склікання ў Ватыкане душпастырскіх структураў у службе аховы здароўя. Пра гэта нагадвае Бэнэдыкт XVI у традыцыйным пасланні з гэтай нагоды, абвешчаным 3 снежня б.г. у Ватыкане.
    Згадваючы пра гадавіну паўстання папскай рады Бэнэдыкт XVI падкрэслівае, што яна з’яўляецца выражэннем клопату Касцёла пра працаўнікоў службы аховы здароўя. “У цяперашні гістарычна-культурны момант адчуваецца яшчэ больш неабходнасць прысутнасці Касцёла ля хворых, як і прысутнасць - у грамадстве, якая здольна эфектыўна перадаць евангелічныя каштоўнасці ў сферы абароны людскога жыцця ва ўсіх фазах, пачынаючы ад яго зачацця да натуральнай смерці” – напісаў Бэнэдыкт XVI.
   

Старонка 2 з 2:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  237

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.