МІЛАСЭРНАСЦЬ у навучанні Яна Паўла II
Рэдакцыя
25 красавіка 2014
|

“Міласэрнасць аб’яўляецца як пераацэньванне, як пад’ём угару, як здабыванне дабра з-пад усіх слаёў зла, якія ёсць у свеце і ў чалавеку”. †
СВЯТАРСТВА
дк. Марэк Занеўскі
25 красавіка 2014
|

Кожны святар – гэта звычайны грэшны чалавек, але ён быў пасланы, каб складваць дары і ахвяры за грахі. Так ён становіцца падобным да Хрыста Святара. Найвышэйшым і Адзіным Святаром з’яўляецца Езус Хрыстус. Святар быў наняты Богам, каб працаваць у Яго аўчарні. Гэтыя найміты дзеляцца на добрых, сумленных, тых, якія спрабуюць – наколькі могуць – рэалізаваць ідэал добрага пастыра, а таксама несумленных, пра якіх Хрыстос выразна гаворыць у Евангеллі. Бог надзяляе сваіх наймітаў уладай, але не забірае ў іх вольнай волі. Аб вартасці гэтага найміта сведчыць яго любоў да Найвышэйшага Пастыра. Калі гэтая любоў слабая, у час выпрабаванняў і складаных момантаў найміт падводзіць, пакідае авечак, а сам уцякае, не любячы Хрыста, не любячы Яго авечак. Найвышэйшым Святаром з’яўляецца Езус Хрыстус, а ксяндзы – Яго найміты. Я падкрэсліваю гэта, таму што многія людзі расчароўваюцца ў постаці найміта, забываючыся аб тым, што Добрым Пастырам з’яўляецца Хрыстос. Ён заўсёды прысутнічае ў сваёй аўчарні, прысутнічае ў Эўхарыстыі. Ён ёсць у сакрамантах, у Слове, у супольнасці, у святары. Нас ад Хрыста не можа аддзяліць неадпаведная пастава Яго найміта. †