Выкананне прызначанай пакуты і кампенсацыя бліжнім
а. Андрэй Шчупал‚ CSsR
29 мая 2016
|
Гэта апошняя з пяці абмяркоўваемых на старонках “Слова Жыцця” ўмоў, неабходных для добрай і плённай споведзі. Святы Ян Павел ІІ у адгартацыі “Reconciliatio et Paenitentia” падкрэсліў, што абавязак кампенсацыі і загладжвання віны вынікае, у першую чаргу, з любові, а таксама са справядлівасці. Кожны, хто глыбей зразумее сутнасць сваіх грахоў, якія прывялі Езуса да мукі і смерці на крыжы, і тое, якое вялікае зло яны ўчынілі бліжнім, адразу ж адчуе ў сэрцы абавязак не толькі змянення ўласнага жыцця, але таксама загладжвання віны. Без спробы кампенсаваць абразу, якую мы нанеслі Богу, і крыўду, якую праз свае грахі ўчынілі бліжнім, сакраментальнае навяртанне не было б поўным і эфектыўным.
Каб лепш зразумець абавязак выканання пакуты пасля споведзі, прыгадайма вядомы фрагмент з Евангелля. “І калі Езус уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія, стаўшы здалёк, моцным голасам казалі: «Езус, Настаўнік, змілуйся над намі!». Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся святарам». А калі адышлі, яны ачысціліся. І адзін з іх, убачыўшы, што быў вылечаны, вярнуўся і моцным голасам праслаўляў Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: «Ці не дзесяць было ачышчаных? Дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся праславіць Пана, акрамя гэтага чужынца?». І сказаў яму: «Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе»” (Лк 17, 12–19). †
Шчырая споведзь
а. Андрэй Шчупал‚ CSsR
15 мая 2016
|
Працягваем нашы разважанні аб сакраманце пакаяння і паяднання на старонках “Слова Жыцця”. У папярэдніх нумарах мы грунтоўна прааналізавалі ўстанаўленне гэтага сакраманту самім Хрыстом і абмеркавалі ўжо тры з пяці ўмоў, абавязковых для добрай і плённай споведзі: рахунак сумлення, жаль за грахі і моцнае пастанаўленне выправіцца. Толькі пасля дакладнага выканання гэтых умоў мы маем права прыступіць да вызнавання сваіх грахоў перад святаром, да так званай шчырай споведзі.
Неабходнасць індывідуальнага вызнавання грахоў перад святаром вынікае з волі Хрыста, які ў дзень свайго ўваскрасення звярнуўся да Апосталаў і іх паслядоўнікаў: “«Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас». І, сказаўшы гэта, дыхнуў і сказаў: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца»” (Ян 20, 21–23). З вышэйшага тэксту ясна вынікае, што, згодна з воляй Хрыста, адпушчэнне ці затрыманне грахоў залежыць ад вердыкту Касцёла, якому Ён даў спецыяльныя паўнамоцтвы ўдзялення гэтага сакраманту. Слуга Божы Святы Айцец Ян Павел ІІ у апостальскай адгартацыі “Reconciliatio et paenitentia” тлумачыць, што “абвінавачванне сябе ва ўласных грахах неабходна, перш за ўсё, для таго, каб спаведнік мог ацаніць цяжар грахоў і жаль пэнітэнта, а таксама як урач высветліць стан хворага, каб лячыць яго і аздаравіць” (№ 31). Абвінавачванне сябе ў грахах перад Богам у прысутнасці святара з’яўляецца адначасова просьбай грэшніка аб Божай міласэрнасці ў час удзялення сакраманту. Пэнітэнт, вызнаючы перад спаведнікам свае грахі, у атмасферы вялікага даверу і гарантаванай таямніцы ў сакраманце пакаяння паказвае, што яго непакоіць і што баліць, адкрывае сябе на дзеянне гаючай сілы Езуса Хрыста. †