Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (6)
Рэдакцыя
08 сакавіка 2020
|
Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Падкамісія па справах абвяшчэння Божага слова
1. У Вашай парафіі рэгулярна прамаўляецца казанне падчас нядзельнай св. Імшы?
2. Ці існуе звычай прамаўлення казання падчас штодзённай св. Імшы? Ці ёсць у Вас і сярод знаёмых вернікаў духоўная патрэба слухаць казанне падчас кожнай св. Імшы?
3. Ці прамаўляюцца ў Вашай парафіі катэхізмовыя казанні, якія тлумачаць Катэхізіс Каталіцкага Касцёла?
4. Якія тэмы закранаюць святары падчас казанняў?
5. Якія тэмы хвалююць Вас больш за ўсё? Якія тэмы хацелася б, каб былі закрануты і раскрыты ў казаннях?
6. Як ацэньваеце ўзровень падрыхтоўкі святароў да казанняў (выдатны / добры / дастатковы / недастатковы)?
7. Ці адпаведна, на Вашу думку, мясцовым Касцёлам (святарамі, свецкімі вернікамі) сёння для абвяшчэння Евангелля выкарыстоўваюцца сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт?
8. Як лічыце, якія намаганні трэба прыкласці, каб больш плённа абвяшчаць Божае слова падчас св. Імшы і нелітургічных цырымоній?

Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (5)
Рэдакцыя
23 лютага 2020
|
Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Камісія па справах грамадскай дзейнасці і прававых адносін са свецкімі ўладамі
1. Што Вы ведаеце пра сацыяльнае вучэнне Касцёла?
2. Як разумееце выраз, што свецкія вернікі пакліканы да апостальскай місіі ў сучасным свеце?
3. Ці заўважаеце пасіўнасць свецкіх вернікаў адносна спраў Касцёла ў грамадскім жыцці? Як схіліць людзей да большай адказнасці за грамадскія справы Касцёла?
4. На чым павінна засноўвацца грамадская місія свецкіх католікаў у нашым, беларускім грамадстве?
5. Што патрабуе ўвагі ва ўзаемаадносінах паміж Касцёлам і дзяржавай?
6. Што ва ўзаемаадносінах паміж Касцёлам і дзяржавай Вы лічыце найбольш важным і патрэбным?