Распазнаванне: стан суцяшэння
Тэрэса Клімовіч
12 ліпеня 2020
|
У мінулым артыкуле мы спыніліся на тым, што чалавек, які імкнецца не грашыць і як мага лепш служыць Богу, ідзе “ад добрага да лепшага”, атрымліваючы дапамогу добрага духа. Самі правілы, такім чынам, уяўляюць сабой пэўны шлях: мы пачынаем яго праз навяртанне і разам з гэтай ласкай атрымліваем асаблівы стан душы, як цёплы хлеб на доўгую дарогу. Гэты стан св. Ігнацый называе духоўным суцяшэннем. Выкарыстоўваючы слова “суцяшэнне” як своеасаблівы тэрмін, ён зыходзіць са знаёмых усім перажыванняў радасці, блізкасці, узнёслага настрою, лагоднасці. Аднак удакладненне, што суцяшэнне менавіта духоўнае, звяртае ўвагу на паходжанне і мэту гэтых унутраных рухаў. †
Распазнаванне: накірунак руху чалавека
Тэрэса Клімовіч
28 чэрвеня 2020
|
“Распазнаванне – гэта мастацтва шанавання дароў, якія Бог спасылае нам, і адкрыцця як мага лепшых спосабаў штодня адказваць узаемнасцю на Яго любоў,” – піша Дэвід Лонсдэйл, аўтар некалькіх кніг па ігнацыянскай духоўнасці. Менавіта пачуццё ўдзячнасці Богу з’яўляецца найлепшай матывацыяй да распачацця (або вяртання на шлях) распазнавання. Яно патрабуе адвагі, высілку, а таксама пэўнай стрыманасці, таму што рашэнні не павінны прымацца адразу, на падставе імгненных пачуццяў – свой эмацыянальны водгук трэба ўсвядоміць і даследаваць. Спачатку разгледзім падрабязней тры крокі, агульныя для ўсіх правіл св. Ігнацыя. †