Толькі наперад і з Богам!
Рэдакцыя
03 мая 2020
|
“
Цяжкасці не павінны засмучаць. Дзякуючы ім можна стаць яшчэ больш моцнымі і свядомымі.
Цяжкасці не павінны засмучаць. Дзякуючы ім можна стаць яшчэ больш моцнымі і свядомымі.Пра паліканне
Першыя думкі аб тым, каб стаць святаром, да мяне прыходзілі яшчэ калі служыў міністрантам у пінскай катэдры. Глядзеў на святароў і хацеў быць падобным да іх. На мой светапогляд вельмі паўплывалі светлай памяці кард. Казімір Свёнтэк і пробашч роднай парафіі кс. Станіслаў Паўліна. Прыкладам свайго жыцця яны паказвалі ўзор, якім павінен быць сапраўдны душпастыр. Было бачна, што святары жывуць тым, аб чым гавораць. І я так хацеў.
Пасля школы паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. На апошнім курсе стаў сур’ёзна задумвацца, што далей рабіць у жыцці. Было вялікае жаданне дапамагаць людзям, і з гэтым вярталася думка пра святарства. Але адчуваў нейкі страх перад такім адказным рашэннем і звычайнае жаданне мець сям’ю. Можна сказаць, стаяў перад дылемай. Акурат тады сустрэў чалавека, які распавёў пра катэхетычны каледж у Баранавічах, што ёсць магчымасць быць сямейным кансультантам ці катэхетам. Я сказаў Богу: “Дапамагаць людзям можна не толькі будучы святаром!” – і паступіў у каледж.
Працуючы на “Радыё Марыя” ў Мінску, я завочна вучыўся ў каледжы і далей разважаў над сваім жыццёвым пакліканнем. Быў шэраг знакаў, якія дапамаглі прыняць няпростае рашэнне. Урэшце рэшт, скончыўшы 2 курсы каледжа, я паступіў у семінарыю. †

З Богам магчыма ўсё!
Рэдакцыя
05 красавіка 2020
|
“
У жыцці кіруюся словамі са Святога Пісання: “Усё магу ў тым, хто мяне ўзмацняе” (Флп 4, 13). Калі надыходзяць цяжкія моманты, цалкам давяраюся Богу, і Ён дае сілы крочыць далей.
У жыцці кіруюся словамі са Святога Пісання: “Усё магу ў тым, хто мяне ўзмацняе” (Флп 4, 13). Калі надыходзяць цяжкія моманты, цалкам давяраюся Богу, і Ён дае сілы крочыць далей.Пра паліканне
Аб святарстве я пачаў разважаць пасля хросту, які прыняў у 14 гадоў. Спярша не надаваў гэтым думкам сур’ёзнага значэння, меркаваў, што яны мінуць так хутка, як і з’явіліся. Аднак праз некаторы час яшчэ больш захапіўся паслугай святара. Мне моцна захацелася служыць пры алтары. Кожны раз, калі святар падчас св. Імшы падымаў Гостыю, я заўжды ўяўляў сябе на яго месцы.
Гэтыя думкі не давалі мне спакою – трэба было з кімсьці параіцца, пажадана з кампетэнтнай асобай. З такім намерам накіраваўся да пробашча нашай парафіі кс. Славаміра Самковіча. Ён распавёў пра свае семінарыйныя гады, пра сваё пакліканне. Пахваліў мяне за адважнае рашэнне, сказаў, што маю добрае жаданне і што трэба падыходзіць да гэтай справы вельмі адказна. Пасля школы я паступіў у прафесійна-тэхнічны каледж. Мае планы на будучыню і жаданні некалькі разоў змяняліся, ажно пакуль не прыйшоў да высновы, што павінен служыць Богу як святар. Сёння дзякую Усявышняму за тое, што навучаюся ў семінарыі, што хапіла адвагі зрабіць такі няпросты выбар.†

Езус аддаў жыццё за людзей, каб кожная авечка была збаўлена. Таму святар павінен пераймаць Настаўніка, які ніколі не пакіне свой статак без нагляду.
“Але тыя, хто спадзяецца на Пана, адновяць сілы, расправяць крылы, як арлы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не знясіляцца” (Іс 40, 31). Калі я аддаю ўсё Богу ў спадзяванні на тое, што Ён дапаможа, адчуваю новыя сілы. Гэта ўздымае на духу.
Цяжкасці ў маім жыцці з’яўляюцца як ласкай, так і любоўю Бога, бо дзякуючы ім узмацняецца вера.

Дарагія Чытачы!