Нядзеля Уваскрасення Пана
Ніхто не бачыў уваскрасення. Гэты момант не апісвае ніводнае з Евангелляў. Што важна: Евангелле не з’яўляецца рэканструкцыяй падзей, гэта збор сведчанняў. Падзея ўваскрасення не паддавалася ўяўленню аўтараў, якія, урэшце, маглі б прыдумаць бачанне ўваскрослага Езуса. Уваскрасенне грунтуецца на сведчаннях.
Святы Ян убачыў пустую магілу, успомніў прадказанні Старога Запавету і самога Езуса ды зразумеў, што адбылося. Пётр у доме Карнэлія кажа: “Бог дазволіў яму з’явіцца нам, [...] якія елі і пілі разам з Ім пасля Ягонага ўваскрасення” (параўн. Дз 10, 40–41).