Чаму св. Хрыстафор стаў заступнікам вадзіцеляў?
Пра жыццё св. Хрыстафора ў нас няма дакладных звестак. Хутчэй за ўсё, ён жыў у пачатку ІІІ стагоддзя і памёр мучаніцкай смерцю. Астатняя інфармацыя грунтуецца на вусных пераказах і легендах. У легендзе гаворыцца, што бацькі далі яму імя Рэпробус, што азначае “Той, які выклікае агіду”. Ён быў вельмі непрыгожым: высокі рост, магутнае цела і бясформенная галава, што нагадвала галаву сабакі. Ён таксама валодаў нечалавечай сілай. Можа таму ён вырашыў пайсці на службу да самага магутнага валадара. Спачатку гэта быў правіцель яго краіны. Але хутка Рэпробус пераканаўся, што кароль вельмі баіцца д’ябла, таму ён падаўся на службу да д’ябла. Упэўніўшыся, што д’ябал вельмі баіцца імя Хрыста, Рэпробус зацікавіўся: хто ж такі гэты Хрыстос, якога баіцца д’ябал. Гэта паспрыяла таму, што ён зацікавіўся Хрыстом, пазнаў Яго вучэнне і прыняў хрост. За пакуту ён вырашыў пасяліцца над Іарданам і пераносіць людзей праз раку на сваіх магутных плячах.Аднойчы ноччу Рэпробус пачуў, што дзіця просіць перанесці яго на другі бераг. Узяўшы дзіця на плечы, пачаў яго несці. Дзіця станавілася ўсё цяжэйшым, і ў пэўны момант Рэпробус мог патануць. Але ён дабраўся да другога берага і спытаўся: “Хто Ты?”. У адказ ён пачуў: “Я Езус, твой Збаўца. Несучы Мяне, ты нясеш увесь свет”. На памяць аб гэтай падзеі Рэпробус атрымаў грэчаскае імя Хрыстафор, што азначае “Той, які нясе Хрыста”. Таксама легенда гаворыць, што Пан Езус вярнуў Хрыстафору нармальны выгляд. †
Пачатак лістапада з’яўляецца добрай нагодай для таго, каб прыпыніцца і падумаць аб вечнасці. Да рэфлексіі схіляюць міготкія агеньчыкі свечак і бляск лампад, што запалены на магілах памерлых і нагадваюць нам, наколькі крохкае чалавечае жыццё. Гэта таксама час, калі мы па-асабліваму можам паглыбіць нашу сувязь з нашымі блізкімі, якія адышлі ў вечнасць, ахвяруючы за іх малітвы, учынкі міласэрнасці, адпусты, якія сведчаць аб нашай любові да іх.
В
Па традыцыі ў Вялікую суботу з самага ранку ва ўсіх касцёлах асвячаюць ежу на велікодны сняданак. Сёння часцей за ўсё мы ідзём у касцёл з кошычкам. Паводле традыцыі, кошычак засцілаюць унутры белай сурвэткай, на якую пакладзена ежа для асвячэння. Ён павінен быць аздоблены, напрыклад, вербавымі коцікамі ці веснавымі кветкамі і прыкрыты белай сурвэткай. Кошычак для асвячэння ежы на Вялікдзень павінен быць прыгожы і адначасова просты. У яго неабходна пакласці асноўныя прадукты.
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР
У Папяльцовую сераду ў каталіцкім Касцёле распачаўся перыяд Вялікага посту. Літургія гэтага дня заахвочвала спыніцца ў штодзённай мітусні і засяродзіцца над уласным жыццём. Як кожны год, тысячы вернікаў ва ўсім свеце на бліжэйшыя 40 дзён узялі пастановы, якія павінны дапамагчы ўпарадкаваць жыццё.



Дарагія Чытачы!