Сутнасць культу Божай міласэрнасці
Праўда аб Божай міласэрнасці належыць да фундаментальных пытанняў хрысціянства. Уся Біблія прасякнута зместам пра Усемагутнага як міласэрнага Айца, які клапоціцца аб збаўленні чалавека і яго карысці.На пачатку XX стагоддзя Езус аб’явіўся с. Фаўстыне Кавальскай і наказаў аднавіць культ Божай міласэрнасці ў Касцёле, распаўсюджваючы яго новыя формы: свята Божай Міласэрнасці, абраз Божай Міласэрнасці, Вяночак да Божай міласэрнасці, Гадзіну міласэрнасці, Навэнну да Божай міласэрнасці. Хрыстос склаў вялікія абяцанні для шанавальнікаў гэтага культу. Аднак, праслаўляючы Найвышэйшага, варта ведаць, што сутнасцю гэтых набажэнстваў, іх унутраным актам з’яўляецца давер. Гэта пацвярджаюць і словы Езуса, скіраваныя св. Фаўстыне падчас аб’яўленняў: “Ласку з Маёй міласэрнасці можна чэрпаць толькі адным начыннем – даверам” (Дз. 1578). Бог, які выходзіць да чалавека, прагне, каб той даверыўся Яму і даручыў сваё жыццё. Кожны акт культу, калі ён толькі знешні, не гарантуе атрымання абяцаных Хрыстом дароў. †
С
Пальмовая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясенняе свята Пасхі. Апошнюю нядзелю Вялікага посту называюць таксама Нядзеляй Мукі Пана. Яна распачынае Вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.
Велікодная пісанка – адна з неаддзельных і найстаражытнейшых традыцый, звязаных з адзначэннем свята Уваскрасення. Хоць фарбуем яйкі непасрэдна перад урачыстасцю, ідэі для выканання можам пачаць збіраць нашмат раней. Таму прапануем выключныя і эксклюзіўныя ў сваім родзе задумкі для пісанак, зробленых уласнымі рукамі, на Вялікдзень 2019.
Вялікая субота – гэта традыцыйны час асвячэння страў, якімі ў каталіцкіх сем’ях распачынаецца ўрачысты сняданак пасхальнай раніцай. Кожная з размешчаных у велікодным кошыку рэчаў мае ўласны сімвал. Усе элементы свянцонкі ўспрымаюцца як Божыя дары і павінны прыгадваць пра важныя матэрыі, патрэбныя, каб плённа разважаць Муку і Уваскрасенне Хрыста.
Гэты літургічны перыяд запрашае нас нанова перажыць любоў Пана ды перамяніць жыццё, спосаб мыслення, ацэнкі каштоўнасцей і паводзін. Варта адказна ўзяцца за працу над сабой, шчыра адкрыцца на ўкрыжаванага Хрыста і змагацца з грахом, які прыводзіць да няволі і смерці. Мэта заўсёды тая самая: аднаўленне нашага запавету, нашай камуніі з Богам. У гэты святы час давайце шукаць знакі еднасці і супольнасці з Езусам Хрыстом, з нашымі братамі і сёстрамі. Да таго ж, атрымліваем чарговую магчымасць добрай падрыхтоўкі да Велікодных свят.
4 сакавіка асаблівым чынам будзем узгадваць св. Казіміра ў 535-ую гадавіну яго смерці. Звярнуцца да постаці святога, які спалучаў рэлігійнае жыццё з палітычнай дзейнасцю, вызначаўся цнатлівасцю, чысцінёй і шляхетнасцю, быў шчырым прыхільнікам Эўхарыстыі і Найсвяцейшай Панны Марыі, нас прымушае той факт, што ён скончыў свой зямны шлях у замку ў Гродне і з’яўляецца адным з апекуноў Гродзенскай дыяцэзіі.



Дарагія Чытачы!