Човен са свечкамі і пернікавыя хаткі, або пра сімвалы і традыцыі Адвэнту
Адвэнт існуе ў традыцыі Касцёла ўжо не адно стагоддзе. Элементы падрыхтоўкі да Божага Нараджэння старанна перадаюцца вернікамі з пакалення ў пакаленне. Нейкія з іх набылі нацыянальныя асаблівасці, нейкія застаюцца нязменнымі незалежна ад часу і месца.Звычай вырабу вянкоў паходзіць з Германіі. У пачатку ХІХ стагоддзя святар па імені Іаган Генрых Віхерн, які ўзяў на выхаванне некалькі дзяцей з сем’яў беднякоў, вырашыў стварыць перадсвяточную атмасферу. Змайстраваў са старога драўлянага кола своеасаблівы вянок са свечкамі і падвесіў яго дома пад столлю. Пачынаючы з 1 снежня штодня падчас супольнай малітвы з дзецьмі запальваў па адной свечцы. Іх колькасць вяла лік дням, якія заставаліся да Каляд. Такім чынам, дзеці маглі сачыць за тым, як набліжаюцца да вялікай урачыстасці.
Сёння традыцыя вырабу вянкоў крыху відазмянілася. Ранейшыя 24 свечкі змяніліся 4-ма (па ліку нядзель, якія папярэднічаюць святам Божага Нараджэння). Вянок часцей за ўсё вырабляецца з яловых галінак. А ў Швецыі гэта, напрыклад, невялікі латок, нібы човен, з 4-ма размешчанымі на ім па чарзе свечкамі. Знізу іх упрыгожваюць і захутваюць мохам і яловымі або бруснічнымі галінкамі. Згодна звычаю, 1-ая свечка павінна згарэць на чвэрць, 2-ая – на трэць, 3-яя – напалову. У апошнюю, 4-ую нядзелю перад святамі ўсе свечкі гараць наўскос: першая ўжо амаль дагарае, а апошняя толькі пачынае. †
Н
У некаторых сем’ях існуе звычай пісаць адзін аднаму запіскі, у якіх як бацькі, так і дзеці выражаюць свае пачуцці: нечым дзеляцца, распавядаюць, жартуюць. У кароценькіх лістах таксама занатоўваюцца віншаванні з нагоды надыходзячых свят. Іх хаваюць пад талеркі падчас трапезы або ўвечары пад падушкі. Дарэчы, гэтым звычаем карыстаўся ў свой час і св. Ян Боско.
Што для Цябе, для мяне азначае Адвэнт? Ці гэта час, калі проста прыходзім у касцёл, удзельнічаем у літургіі, слухаем святара, і на гэтым усё заканчваецца, ці нешта ўсё ж такі іншае?
З прыходам лета дзверы касцёлаў падчас літургіі адчыняюцца, людзі апранаюцца лягчэй. Але наколькі адкрытае адзенне дазволена насіць? Дзе мяжа прыстойнасці?
Паважаныя Чытачы, у мінулым нумары мы пазнаёмілі Вас з марыйнымі абразамі на паштовых марках. Гэтая калекцыя належыць філатэлісту Лявону Карповічу з мястэчка Лунна. Ён збірае маркі на біблейскую тэматыку, праз сваё захапленне папулярызуючы сярод людзей важныя ісціны Святой Кнігі.



Дарагія Чытачы!