Аздараўленне хворых
Маці Езуса нагадвае нам, што Бог – Той, хто дзейнічае. Ён Аўтар усіх цудаў, Крыніца ласкі, Творца, Збаўца, Аздараўленне. Але Ён настолькі вялікі, што не баіцца падзяліцца сваёю моцай. Бог запрашае людзей да супрацоўніцтва ў справе збаўлення. Заклікае іх быць “каналамі” Яго ласкі, працягам рук. †