ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая 2024 года |
Дзіцячы куточак
Злое вока
Часам дзядуля і мама казалі Антосю, што ў яго злое вока. Так заўсёды кажуць, калі чалавек не любіць другіх людзей і ў кожным імкнецца разглядзець толькі дрэннае, а добрае быццам бы знарок не заўважае.
Так насамрэч і было. Антосю чамусьці не падабаліся амаль усе людзі, акрамя бацькоў. Атрымлівалася так, што ў кожным чалавеку ён знаходзіў штосьці дрэннае і непрыемнае, каб потым над гэтым чалавекам здзекавацца. Сябе Антось вельмі любіў і заўсёды ўмеў прабачыць за самы дрэнны ўчынак. А вось іншыя чамусьці зусім яму не падабаліся, і прабачаць іх Антосю абсалютна не хацелася. У кагосьці занадта доўгі нос, хтосьці не мог правільна вымаўляць літары, а хтосьці не ўмеў добра гуляць у футбол. Увогуле, атрымлівалася, што кругом адны злыя, неразумныя, непрывабныя, прагныя, хітрыя людзі, і толькі ён – Антось – найлепшы ва ўсім белым свеце. †

Смачнае марожанае
Яніна падышла да аддзела з канцылярскімі таварамі, каб купіць два новыя сшыткі. Мама дала ёй грошы, і яна першы раз самастойна пайшла ў краму. Яна адчувала сябе ўжо зусім дарослай. Выбраўшы сабе сшыткі, дзяўчынка заплаціла за іх і ў яе яшчэ засталася невялікая колькасць грошай, якраз на адно марожанае. Яніна патэлефанавала да матулі і, атрымаўшы яе згоду, накіравалася да аддзела, дзе прадавалі марожанае. Падышоўшы да вітрыны, дзяўчынка выбрала шакаладнае марожанае – яно было яе любімым. М-м-м! – дзяўчынка нават аблізала вусны. Праз хвілінку яна сабе купіць два шарыкі марожанага.
Нечакана хтосьці крануў яе за плячо. Гэта была Каця, яе школьная сяброўка. †

Багацце
“Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа знішчаюць і дзе злодзеі падкопваюцца і крадуць. Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць. Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё”. (Мц 6, 19-21)
На адным востраве сярод мора-акіяна стаялі два зусім розныя гарады – горад заходні і горад усходні. Рознымі яны былі таму, што жыхары заходняга горада любілі зманлівую прыгажосць, а ва ўсходнім горадзе імкнуліся да сапраўднай прыгажосці.
У заходнім горадзе людзі будавалі прыгожыя хаты з велізарнымі пакоямі, вакол хат садзілі дрэвы і кветкі, а вуліцы не толькі падмяталі, але нават мылі шчоткамі. Усім добра вядома, што знешняя прыгажосць патрабуе грашовых выдаткаў, бо калі што сапсуецца, то трэба ўсё неадкладна адрамантаваць, каб суседзі не насміхаліся. Многім хочацца мець шыкоўную машыну і яхту, каб падарожнічаць. Ды і для забаў таксама нямала грошай трэба. †

Як крынічка сваю ваду сапсавала
“Хто любіць чысціню сэрца, хто мае прыемнасць на вуснах, таму цар – сябар” (Прып 22, 11)
“Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8)

У лесе з-пад зямлі прабілася маленькая крынічка з чыстай вадою. Яна была вясёлая і бестурботная, любіла напяваць свае гучныя песенькі. Аднойчы крынічцы стала вельмі сумна, і яна вырашыла цячы туды, куды толькі ўздумаецца, толькі б не стаяць на месцы.
Бегучы па раўніне, крынічка сустрэлася з людзьмі. Узрадаваліся людзі яе сцюдзёнай празрыстай вадзе і сталі з вёдрамі да яе прыходзіць, каб чыстай вадзіцы набраць і дадому занесці, а стомленыя жнейкі адразу з крынічкі ваду пілі.
Убачыў дождж, што крынічка такая жвавая і вольная, што яе вада ўсім падабаецца, ды і прапанаваў суправаджаць яе. Згадзілася крынічка, бо ўдваіх плёхацца значна весялей, чым аднаму, і яны шумна пацяклі разам. Ніхто не ведаў, чаму каля крынічкі часта накрапваў дожджык. †

Проста так
Сустрэліся неяк раз у вёсцы каля плота кульгавы сабака, кот з распухлым вялікім носам, мыш без хваста і выпацканая ў штосьці чорнае свіння. Сталі яны размаўляць ды на свае няшчасці адзін аднаму жаліцца.
– Што гэта ў цябе з нагой, чаму ты кульгаеш? – пытае кот сабаку.
– Я пагнаўся за машынай, і лапа трапіла пад кола, – сумна сказаў сабака.
– А навошта ты за машынамі ганяешся? – спыталася свіння.
– Ды я і сам не разумею, навошта гэта раблю, – адказаў сабака, – проста хочацца ганяцца за машынамі і брахаць на іх, звычка ў мяне такая кепская. А ў цябе чаму такі вялікі распухлы нос? – спытаў сабака ката.
– А я люблю мух лавіць, – сказаў кот. – Аднойчы, калі я лавіў мух, я не заўважыў чмяля, які сядзеў на шыбе, ён укусіў мяне за нос.
– А ты што, любіш есці мух? – здзівілася мыш.
– Ды не, мух я зусім не ем, – сказаў кот. †

Казка пра ноты
“Калі прыйшлі ў Кафарнаум і былі ў доме, Езус спытаўся ў іх: «Пра што вы разважалі па дарозе?»
Яны маўчалі, бо ў дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: «Хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і слугою ўсіх»”.
(Мк 9, 33-35)

Жыў-быў хлопчык Віця. Як і многія яго аднагодкі, ён хацеў стаць самым моцным і самым спрытным, таму вельмі любіў урокі фізічнай культуры. Мама Віці паважала інтарэсы хлопчыка, але вельмі хацела, каб яе сын быў усебакова развітым. Таму хлопчык хадзіў на ўрокі рэлігіі і займаўся ў музычнай школе. Там яго вучылі чытаць ноты, спяваць у хоры, іграць на скрыпцы.
Вучыўся Віця з вялікай неахвотай, таму мама часта хадзіла з ім на канцэрты, каб ён палюбіў музыку.
Аднойчы яны з мамай сядзелі вельмі блізка да сцэны і слухалі санату для скрыпкі. Скрыпач іграў, заплюшчыўшы вочы, і здавалася, што перад ім праплываюць нейкія дзіўныя карціны. Усе замерлі, слухаючы выдатную мелодыю... Усе, акрамя Віці. Яму было сумна, музыка наганяла на яго сон, і ён пачаў драмаць... †

Наступныя артыкулы...
Старонка 19 з 34:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 227 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.