ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Вянок чысціні св. Цэцыліі

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Ці любіш Ты спяваць? А ці ведаеш, што апякункай касцёльнай музыкі і ўсіх музыкантаў з’яўляецца св. Цэцылія? На абразах яе часта паказваюць як мучаніцу з мячом і ружай побач з клавішным інструментам або скрыпкай. Сёння я хачу бліжэй пазнаёміць Цябе з гэтай святой.
Цэцылія нарадзілася ў высакароднай рымскай сям’і. Яшчэ ў юнацтве яна спасцігла хрысціянскую духоўную мудрасць, таму сэнсам жыцця дзяўчыны стала служэнне бедным і жаданне застацца ў чысціні і цнатлівасці да смерці. Мала хто ведаў, што пад пышнымі ўборамі яна носіць валасяніцу.
 

Святыя заступнікі

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых. Гэта адзін з самых радасных дзён для хрысціян. Успамінаем памерлых, якія знаходзяцца з Богам у Небе.
На працягу года амаль кожны дзень Касцёл узгадвае аднаго альбо некалькіх святых, вядомых па імені. Аднак іх колькасць значна большая. Шмат людзей прыйшлі да святасці ў цішыні і скрытасці.
    1 лістапада Касцёл услаўляе ўсіх святых:
    афіцыйна прызнаных і невядомых. Урачыстасць нагадвае таксама праўду пра ўсеагульны заклік да святасці, бо кожны з вернікаў пакліканы да яе. Бог хоча, каб усе мы сталі святымі, аб чым трэба прасіць дапамогі ў нябесных заступнікаў.
    Сёння хачу распавесці гісторыю адной жанчыны, якая сябравала са святымі.
 

Мучаніцтва за Хрыста

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
    Ты, напэўна, бачыў, што часта на св. Імшу святар выходзіць апрануты ў чырвоную вопратку.
    Чаму так? Гэта значыць, што ў літургіі ўспамінаецца адзін альбо некалькі мучанікаў.
    Хто ж такія мучанікі?
Падчас свайго зямнога служэння Пан Езус прадказваў сваім паслядоўнікам: “Калі Мяне пераследавалі, будуць пераследаваць і вас” (Ян 15, 20b). У той жа час абяцаў вялікую ўзнагароду гнаным за Яго імя: “Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў нябёсах” (Мц 5, 11–12а).
 

Марыя заклікае маліцца на ружанцы

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Неўзабаве распачнецца кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам, прысвечаным, у прыватнасці, ружанцовай малітве. У гэты час вернікі збіраюцца разам, каб усхваляць Маці Божую Ружанцовую і разважаць над таямніцамі святога Ружанца, якія апісваюць важныя падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Яго Маці Марыі.
    А ці Ты ведаў, што Ружанцовая малітва здольна перамяніць свет, асабліва калі людзі адгаворваюць яе разам? Шмат разоў ружанцовая малітва, прамоўленая з верай, уплывала на лёсы народаў, перамяняла жыццё чалавека. Ружанец можа тварыць цуды!
 

Ранка на душы

Дзіцячы куточак

Саша і Коля жывуць на адной лесвічнай пляцоўцы дзевяціпавярховага дома. Хлопцы ходзяць у адзін клас, а пасля заняткаў заўсёды разам гуляюць у двары.
    Аднойчы Саша ўбачыў у краме прыгожую машынку на пульце кіравання. Яна вельмі спадабалася хлопцу, таму папрасіў у мамы купіць. Праз некалькі дзён ён ехаў на веласіпедзе дадому, калі насустрач выйшаў радасны Коля, які трымаў у руках такую ж машынку.
    – Адкуль яна ў цябе? – запытаўся здзіўлены Саша.
    – Гэта твая мама мне падарыла, – адказаў Коля. – Давай гуляцца разам!
    Саша спыніўся і слова не можа вымавіць. Цацку, якую ён так прасіў купіць яму, мама падарыла Колю.
 

Божы сын

Дзіцячы куточак

У адной удавы быў маленькі сын, якога яна вельмі любіла. Хлопчыка звалі Андрэй. Жанчына шмат працы ўкладала ў яго выхаванне, таму што ў жыцці чалавека гэта самае важнае і неабходнае.
    З ранняга дзяцінства хлопец ведаў, што трэба дапамагаць не толькі маме, але і іншым людзям: хворай бабульцы, адзінокаму пажылому мужчыну, малодшым дзецям, суседзям, таварышам. Каму вады з калодзежа прынясе, каму ў магазін ці ў аптэку збегае, цацкі парамантуе… Усе любілі Андрэя як шчырага і добрага чалавека. Але часам, каб ніхто не бачыў, хлопчык плакаў, таму што яго тата памёр маладым. Калі жанчына заўважала яго слёзы, суцяшала сына як магла.
    А аднойчы яна сказала:
    – Сынок, у цябе няма таты, але ёсць я. А ў некаторых дзяцей няма ніводнага з бацькоў, і яны жывуць у дзіцячых прытулках. Таму не грашы перад Богам і перастань плакаць. Акрамя роднага таты ў кожнага чалавека ёсць яшчэ Айцец Нябесны. Ён усё бачыць, усё чуе, усё ведае. Гэта наш Бог. Ён даў нам зямлю, насяліў яе птушкамі і жывёламі, а пасля стварыў чалавека і растлумачыў, як той павінен жыць: берагчы прыроду, любіць людзей і жывёл, нікога не крыўдзіць. І не праліваць лішніх слёз, а дапамагаць таму, каму цяжэй.
 

Старонка 3 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.