ГРОДНА
Серада,
12 лютага 2025 года |
Дзіцячы куточак
Звеставанне Марыі

Анёл быў пасланы Стварыцелем, каб раскрыць Яго волю. Бог вырашыў выканаць ранейшае абяцанне, што пашле свайго Сына, які выкупіць увесь свет ад граху. Ён робіць гэта, таму што вельмі любіць чалавека. Божы Сын – Езус – павінен быў нарадзіцца на зямлі, і Марыя павінна была стаць Яго Маці. З гэтым паведамленнем Анёл прыйшоў да Марыі. Ён сказаў: “Радуйся, поўная ласкі, Пан з Табой”, – што азначае вялікую пашану ад Бога. Марыя прыняла волю Пана з пакорай, аддала Яму ўсё жыццё.
У сцэне звеставання ёсць цудоўнае паведамленне пра Божую любоў. Трэба толькі адкрыць сваё сэрца і запрасіць Езуса ў жыццё, дазволіць прабываць у нас. Ён пераадолеў грэх, уваскрос і цяпер хоча жыць у кожным людскім сэрцы. Мусім быць адкрытымі, як Марыя падчас звеставання, каб прымаць волю Бога ў сваім жыцці, бо Усемагутны ведае лепш, што нам патрэбна. Аб гэтым няхай нагадае наступнае апавяданне. †
У сцэне звеставання ёсць цудоўнае паведамленне пра Божую любоў. Трэба толькі адкрыць сваё сэрца і запрасіць Езуса ў жыццё, дазволіць прабываць у нас. Ён пераадолеў грэх, уваскрос і цяпер хоча жыць у кожным людскім сэрцы. Мусім быць адкрытымі, як Марыя падчас звеставання, каб прымаць волю Бога ў сваім жыцці, бо Усемагутны ведае лепш, што нам патрэбна. Аб гэтым няхай нагадае наступнае апавяданне. †
Служыць сабою

Выдатным узорам дабрачыннасці з’яўляецца сам Пан Езус, які не толькі навучаў, але і дапамагаў людзям: аздараўляў, лячыў. Ён надалей вучыць, як быць побач з іншым чалавекам. Таксама і наша задача заключаецца ў дапамозе патрабуючым, прысвячэнні свайго вольнага часу, далучэнні да спраў міласэрнасці. Бескарыслівае служэнне дзеля іншых прыносіць задавальненне, надае сэнс жыццю, абараняе ад роспачы з-за пачуцця немагчымасці штосьці змяніць да лепшага. †
Распачынаем час Вялікага посту

Нават пакіне цела, якое пакладуць у магілу. Адзінае, што возьме, – уласная душа. Ад таго, якой яна будзе, залежыць, куды трапіць:
у Неба, чысцец або пекла.
Увесь перыяд Вялікага посту, які хутка распачнецца ў Касцёле, нагадвае нам пра гэта і заклікае нястомна клапаціцца пра сваю душу. Ці добрая яна, ці чыстая і прыгожая? Або, магчыма, непрыгожая і вельмі брудная? Яна становіцца агіднай і брыдкай, калі чалавек дрэнна сябе паводзіць – не любіць іншых, думае толькі пра тое, каб яму самому было добра і камфортна. Але калі мы дапамагаем іншым, дзелімся з патрабуючымі, калі ўдзячныя за тое, што маем, калі слухаем бацькоў і настаўнікаў, жывём так, як вучыў нас Езус, душа іскрыцца і пачынае ззяць.
Маленькі Чытач, а Ты хацеў бы стаць перад Богам у тым выглядзе, у якім Ён задумаў? Прапаную Тваёй увазе цікавае апавяданне, з якога можаш даведацца пра тое, як захоўваць сваю душу ў чысціні, каб яна была такой жа, як пасля хросту. †
Маленькі Чытач, а Ты хацеў бы стаць перад Богам у тым выглядзе, у якім Ён задумаў? Прапаную Тваёй увазе цікавае апавяданне, з якога можаш даведацца пра тое, як захоўваць сваю душу ў чысціні, каб яна была такой жа, як пасля хросту. †
Бог звяртаецца да чалавека праз Біблію

Біблія з’яўляецца святой кнігай, таму што яе аўтар – сам Бог. Але Ён выбраў яшчэ аўтараў-людзей, якія пад натхненнем Святога Духа запісалі словы Усемагутнага. У Бібліі Бог паступова адкрываецца чалавеку, паказвае яму сваю вялікую любоў і крок за крокам вядзе да сябе. З аднаго боку, Святое Пісанне адрасавана ўсім людзям, якія жывуць на зямлі, а з іншага – скіравана кожнаму з нас асабіста. Гэта Божае Адкрыццё, якое з’яўляецца асноўнай крыніцай веры. Усе, хто чытае або слухае Божае слова, маюць жывы кантакт з Панам. †
Пакліканне да кансэкраванага жыцця

Сёстры і браты, падобна Езусу ў Іерусалімскай святыні, ахвяруюць сябе Пану, адказваючы на пакліканне да кансэкраванага жыцця. Напэўна, можа ўзнікнуць пытанне: чым жа з’яўляецца гэтае пакліканне? Каб зразумець сутнасць дадзенага паняцця, прапаную Тваёй увазе маленькую гісторыю з жыцця. †
Праўдзівая гісторыя пра св. Мікалая

Хлопец падрастаў добрым і ветлівым. Аднойчы ён выбраўся на пікнік. Па дарозе сустрэў двух дзяцей: яны былі сумнымі і галоднымі. Мікалай вырашыў пачаставаць малых сваімі бутэрбродамі, але напалоханыя дзеці ўцяклі. Тады хлопец скеміў падкінуць ім ежу. Паставіў кошык на парогу хаткі і схаваўся ў кустах. Калі ўбачыў, з якім задавальненнем дзеці ўпляталі бутэрброды, адчуў вялікую радасць. З таго часу беднякі пачалі расказваць адзін аднаму пра анёла, які прыносіць ежу. Аднак ніхто яго не бачыў. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 2 з 34:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 323 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.