ГРОДНА
Аўторак,
28 мая 2024 года |
Дзіцячы куточак
Сняданак з Богам
Прывітанне, Маленькі Сябар! А ці ведаеш Ты, дзе можна сустрэць Бога? Мажліва, у касцёле, на катэхезе... Так, але не толькі. Бога можна ўбачыць у кожным чалавеку, бо чалавек створаны па Яго вобразе і падабенстве. Гэта значыць, што Гасподзь жыве ў кожным з нас, у нашых блізкіх, сябрах, знаёмых і незнаёмых. Як у гэтым упэўніцца?
Глядзець на ўсё з чыстым сэрцам: адкрыта і шчыра.
Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, што робіць людзей шчаслівымі.
Глядзець на ўсё з чыстым сэрцам: адкрыта і шчыра.
Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, што робіць людзей шчаслівымі.
Якое моцнае жаданне было ў хлопчыка?
Каго ён сустрэў у парку?
Чаму вырашыў падзяліцца сваім сняданкам?
Чым хлопчыка ўразіла пажылая жанчына?
Пра якога Бога расказвалі ў сваіх сем’ях хлопчык і жанчына? †
Каго ён сустрэў у парку?
Чаму вырашыў падзяліцца сваім сняданкам?
Чым хлопчыка ўразіла пажылая жанчына?
Пра якога Бога расказвалі ў сваіх сем’ях хлопчык і жанчына? †
Куфар з багаццем
Прывітанне, Маленькі Сябар! Мы жывём у свеце, дзе за ўсё даводзіцца плаціць. На кожнае жаданне маецца свая цана. Пакуль што большасць нашых хаценняў і мараў здзяйсняюць бацькі: салодкія пачастункі, прыгожыя ўборы, цацкі… Часам яны не могуць задаволіць усе патрэбы. І тут ножка прытупвае, і вусны падрыгваюць. Цацка, якая можа быць на вечар, каштуе бацькам дзённай працы.
А ці задумваўся Ты аб тым, ува што маме і таце абыходзяцца Твае капрызы?
Сёння прапануем Табе паразважаць над прыпавесцю пра хлопца, які не цаніў бацькоўскія грошы.
А ці задумваўся Ты аб тым, ува што маме і таце абыходзяцца Твае капрызы?
Сёння прапануем Табе паразважаць над прыпавесцю пра хлопца, які не цаніў бацькоўскія грошы.
Жыў на свеце каваль. Не было на свеце нікога больш працавітага за яго. І быў у яго сын: высокі, статны, да ежы ахвотны, але ў працы лянівы. Стаў аднойчы бацька сыну казаць, што ён ужо стары, а сын нават рубля ў дом зарабіць не можа. І каб неяк прызвычаіць сына да працы, паабяцаў за зароблены ім самім рубель падарыць пераемніку куфар з самым вялікім сваім багаццем.
Загарэліся ў сына вочы, не церпіцца яму куфар атрымаць, ды няма дзе рубля ўзяць. Працаваць неахвота. Сядзіць, уздыхае. Пашкадавала маці сына, дала яму рубель. Узяў яго гультай, да самага вечара праваляўся ў халадку пад дрэвам, а вечарам аддаў бацьку грошы. Узяў каваль рубель, пакруціў у руках і кінуў у горан. †

Карціна
Прывітанне, Маленькі Сябар! З дня ў дзень вакол нас адбываюцца маленькія цуды: свеціць сонца, дзьме вецер, падае дождж. У небе лётаюць птушкі, па зямлі ходзяць жывёлы. Свет такі разнастайны, што не хопіць жыцця, каб пералічыць усё, што ў ім адбываецца. Толькі ўявіце: быў час, калі нічога гэтага не існавала. Даўным-даўно свет быў створаны Нябесным Айцом. Ён пасяліў у ім чалавека, каб той жыў, радаваўся і праслаўляў Бога.
Сёння прапануем Табе паразважаць над прыпавесцю пра бязбожніка, які не верыў у Стварыцеля неба і зямлі.
Як паступіў у спрэчнай сітуацыі мудрэц?
Што ён прынёс у падарунак бязбожніку?
Ці была праўдападобнай гісторыя, якую расказаў мудрэц?
Чаму ў яе не паверыў бязбожнік?
Хто стварыў свет? †
Як паступіў у спрэчнай сітуацыі мудрэц?
Што ён прынёс у падарунак бязбожніку?
Ці была праўдападобнай гісторыя, якую расказаў мудрэц?
Чаму ў яе не паверыў бязбожнік?
Хто стварыў свет? †
Бясконцы хлеб
Прывітанне, Маленькі Сябар! Спадзяёмся, Табе спадабалася шукаць сэнс у простай, на першы погляд, прыпавесці. Упэўнены, да нашчупвання сутнасці далучаліся Твае бацькі і сябры. Бо не так і проста распазнаць, што тоіцца за займальным сюжэтам і ўчынкамі герояў. Але, прыклаўшы некаторыя намаганні і адказаўшы на пытанні пасля прачытання прыпавесці, Ты здабываеш зерне мудрасці. Яно будзе наспяваць у Тваёй душы і праз некаторы час дасць добры плён. Можаш не сумнявацца, у патрэбны час яно закаласіцца прыгожай рунню.
Сёння прапануем Табе паразважаць над прыпавесцю пра тое, як у добрай бабулькі не пераводзіўся хлеб.
Жыла-была бедная старая. Такая яна была бедная, што часам ёй нават не было з чаго хлеба спячы.
І была ў яе суседка, якая гэтую бабульку няспынна беднасцю дакарала.
Ды аднойчы заўважыла суседка: як толькі яна збіраецца хлеб пячы, у бабулькі таксама з трубы дым ідзе, быццам хлеб пячэцца.
– Няўжо гэтая жабрачка разбагацела? – дзівілася суседка.
– Трэба было б зазірнуць да яе, праверыць.
Заходзіць яна да бабулькі, а тая сапраўды каравай з печы вымае.
Пасадзіла суседку за стол, хлебам свежым частуе.
– Адкуль жа ў цябе хлеб? – пытаецца суседка.
– Нядаўна была бядней беднага, а цяпер кожны дзень хлеб пячэш? †

Анёлы ў дапамогу
Прывітанне, Маленькі Сябар! З пакалення ў пакаленне нашыя продкі распавядалі адзін аднаму прыпавесці, якія неслі ў сабе якое-небудзь павучанне. Шмат гісторый дайшло і да сённяшніх дзён. Адны з іх здольны нас натхняць, другія выклікаюць усмешку, трэція ж падштурхоўваюць над нечым задумацца. Усе яны пранікаюць у сэрцы падобна насенню, якое ў пэўны час прарасце і прынясе плады.
Прапануем Табе, наш Маленькі Сябар, скарыстасць са шматвекавога вопыту і напоўніцца чароўнай сілай продкаў. Рэдакцыя пачынае публікацыю цыкла хрысціянскіх прыпавесцей. Разам з бацькамі і сябрамі Ты можаш шукаць у іх сэнс. Толькі на першы погляд тлумачэнне ўяўляецца лёгкім і простым. Насамрэч разуменне гісторый можа атрымацца неадназначным: часта адно тлумачэнне дапаўняе другое, а часам яны нават супярэчаць адно аднаму. †
Калі хочаш маліцца...
Вялікімі крокамі ідзе кастрычнік – ружанцовы месяц. У касцёле або дома сярод сям’і мы молімся на ружанцы. Перабіраючы пацеркі, мы гаворым “Ойча наш” і “Вітай, Марыя”. Вы напэўна ведаеце, што ружанцовая малітва мае незвычайную моц: гэта менавіта дзякуючы ёй многія людзі засталіся жывыя, маюць шчасце ў сям’і, ім шанцуе ў працы. Святы Айцец Піо гаварыў, што ружанец – гэта найлепшая зброя супраць д’ябла. Гэты святы штодня адгаворваў вельмі шмат ружанцаў і так стаў незвычайным рыцарам Марыі. Вы таксама можаце дапамагчы Марыі выратаваць свет ад зла і пекла! Да канца кастрычніка засталося толькі два тыдні!
Для чаго служыць малітва?
На свеце ёсць людзі, якія ўсё жыццё прысвячаюць малітве. Яны робяць гэта ў зацішшы кляштара і ў глыбіні свайго сэрца. Ці патрэбна гэта для нечага? Канешне. Гэта так, нібы праводзіць час са сваім сябрам. Ты хочаш яму расказаць пра нейкую важную падзею, якая з табой здарылася. Калі вы расказваеце пра сябе, вы яшчэ больш даведваецеся адзін пра аднаго. Малітва з’яўляецца чымсьці падобным, але значна прыгажэйшым. Калі ты радасны або сумны, Бог цябе слухае. Малітва – гэта ўслухоўванне ў Бога, які да цябе прамаўляе. Гэта не заўсёды лёгка. Але ў нас ёсць усё жыццё, каб гэтаму навучыцца! †

Наступныя артыкулы...
Старонка 14 з 34:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 218 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.