ГРОДНА
Аўторак,
25 студзеня
2022 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

  Абранае для дзіцяці імя не ўплывае на яго лёс, які залежыць толькі ад адкрытасці чалавека на Божую ласку, але яно мае вялікае значэнне.
  Напачатку трэба крыху прыгадаць дзеянні злога духа. Першае – гэта спакуса. Спакусы бываюць у кожнага. Можна адрозніць натуральныя спакусы і тыя, што паходзяць ад д’ябла. Натуральныя звязаны з нашай слабасцю, калі, напрыклад, парушаем пост, але пры гэтым разумеем, што паступаем дрэнна. Калі ж мы не змагаемся са слабасцямі, не каемся і пастаянна жывём у такім стане, то рызыкуем упусціць у сваю душу злога духа.
  Патрабаванні, якія ставяцца да хросных, акрэслены ў Кодэксе кананічнага права, у Агульных уводзінах да хрысціянскага пасвячэння і іншых афіцыйных дакументах Касцёла. Гэтыя крытэрыі маюць на мэце, найперш, забяспечыць, каб хросныя былі ў стане сапраўды добра споўніць пастаўленыя задачы і каб іх вельмі важная і адказная функцыя не была проста фікцыяй. Такім чынам, касцёльнае права патрабуе, каб хроснаму было поўных 16 гадоў (дапускаюцца выключэнні па сур’ёзнай прычыне), каб быў католікам, ужо прыступіў да сакраманту канфірмацыі і прыняў сакрамант Эўхарыстыі, вёў жыццё, згоднае з верай і адпаведнае сваёй функцыі, быў вольны ад якога-небудзь кананічнага пакарання, а таксама не быў адным з бацькоў таго, хто прымае хрост.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Лісты чытачоў

Праслаўляць, пішучы

Лісты чытачоў

Пэўна, многія з нас песцяць у глыбіні сэрца думку аб тым, каб хаця ў чым пераймаць святых. У выпадку са св. Францішкам Сальскім гэта падаецца куды больш рэальным да здзяйснення. Св. Францішак з’яўляецца заступнікам каталіцкіх СМІ і атрымаў гэтую “пасаду” дзякуючы свайму ўменню дзяліцца праўдамі веры простым і зразумелым для ўсіх спосабам. Даступныя ўсім тлумачэнні Пісання ён распаўсюджваў, расклейваючы ўлёткі на сценах і агароджах свайго горада.
    Цяпер, калі хто хоча падзяліцца займальным сведчаннем, не трэба шукаць падыходзячы слуп ці плот. Куды лепш даслаць нам, у адпаведную рубрыку “Лісты чытачоў”. А калі думкі і словы ніяк не хочуць складвацца ў адзін пазл, запрашаю скарыстаць парады.
 

Місія – служыць людзям

Лісты чытачоў

Восем гадоў прайшло з таго часу, як парафію св. Францішка з Асізі ў г. Свіслач узначаліў а. Валерый Шэйгерэвіч OFMСonv. Гады службы на Свіслаччыне для настаяцеля сталі перыядам духоўнага росту і развіцця. Нядаўна місіянер па волі Божай пакінуў свой пост і развітаўся з пушчанскім краем і любімымі парафіянамі.
   

Жыццё пражыць – не поле перайсці…

Лісты чытачоў

Няверуючыя чакаюць цудаў ад Бога, а Ён здзяйсняе іх нястомна – патрэбна толькі распазнаць. Ці ж не цуд, калі на сваім шляху сустракаеш зычлівага чалавека? Пра такога кажуць: “Гэта Божы чалавек”.
   Сучасны свет ганарыцца таленавітымі зоркамі, імёны якіх заўсёды на слыху. Добра было б, каб і ў Божай справе часцей былі на вуснах імёны простых вернікаў, на першы погляд мала чым прыкметных. Хтосьці прамовіць у адказ, што вернікі не выхваляюцца. Так! Але звяртаюць на сябе ўвагу, будучы незвычайнымі людзьмі.
   

Вучуся любіць па-іншаму

Лісты чытачоў

Хвала Хрысту! Хачу падзяліцца тым, як пілігрымка ў Тракелі да Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў змяніла маё жыццё. Але спачатку трохі перадгісторыі.
У касцёл мяне прывяла бубуля. Доўгі час я лічыла яго сваім другім домам. З цеплынёй узгадваю той шчаслівы перыяд блізкасці з Богам… Калі мне было 15 гадоў, здарылася вялікая любоў. Выбраннік таксама пачаў хадзіць у касцёл разам са мной. Але паступова любоў да хлопца пачала выцясняць любоў да Езуса, а ўжо ў 18 мы сышлі ў самастойнае жыццё.
   

Глыбокі супакой цалкам напоўніў мяне

Лісты чытачоў

Аднойчы мне разам з групай паломнікаў давялося пабываць у італьянскім горадзе Падуя. Мы ехалі, у першую чаргу, да мошчаў св. Антонія – вядомага каталіцкага прапаведніка, памочніка ў адшуканні згубленых рэчаў.
Па дарозе маю ўвагу прыцягнуў пэўны храм. На сэрцы з’явілася светлае пачуцце: вельмі захацелася туды трапіць. Была ўпэўненасць, што гэта менавіта той касцёл з мошчамі святога, куды мы і накіроўваемся. Але аўтобус праехаў міма і працягваў ехаць усё далей, далей... Я са смуткам падумала, што магчымасці пабываць у той святыні ў мяне ўжо не будзе.
    Далей была доўгая і цікавая экскурсія па горадзе, наведванне сабора св. Антонія Падуанскага, шпацыр па каларытных вулачках, рынках... Пасля паломнкі атрымалі каля 3-ох гадзін вольнага часу.
    Самастойна блукаючы ў незнаёмым горадзе, я трапіла… да таго самага касцёла, які бачыла, заязджаючы! Не магла паверыць сваім вачам! Кружыла вакол, не адважваючыся ўвайсці.
   

Старонка 1 з 18:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  341

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.