Падрыхтаваць сябе да ласкі
Кацярына Аксціловіч, Гродна
08 сакавіка 2020
|
У 2013 годзе мы з мужам узялі шлюб. Вельмі хацелі мець дзяцей, але ўрачы паставілі дыягназ “бясплоддзе”. На працягу 5-ці гадоў я прымала гарманальныя прэпараты, шматлікія іншыя лекі... А потым кінула. Мы звярнуліся да Бога з просьбай адарыць наша сужэнства ласкай.
У лістападзе 2018 года з мужам упершыню трапілі на рэкалекцыі з малітвай аб дары патомства ў Росі, якія праводзіў кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч. Плён быў відавочны: нашы адносіны адчувальна змяніліся, мы сталі бліжэй адзін да аднаго. Шчаслівыя, з нецярплівасцю чакалі наступных рэкалекцый. †