ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Лісты чытачоў

Думкі, напоўненыя дабрынёй

Лісты чытачоў

Дарослыя ведаюць, як па канонах трэба перажываць Вялікі пост: так, каб не толькі цела, але і душа ачышчалася, думкі напаўняліся дабрынёй, спагадай да бліжняга і са слоў ператвараліся ў справы. А як маленькаму чалавеку растлумачыць, што такое пост і Крыжовы шлях? У адну з пятніц пра пакуты Хрыста разважалі дзеці з парафіі святога Юрыя ў Варнянах. Разам з катэхеткай Жанай Радзевіч і актыўнай парафіянкай Наталляй Калпак хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі вершаваны Крыжовы шлях.
...У вячэрняй цемры патанаў касцёл. Трапяткія агеньчыкі свечак, якія трымалі ў руках дзеці, асвятлялі абразы і адбіваліся ў вітражных вокнах святыні. Да трох крыжоў, што ўсталявалі напачатку Вялікага посту ля выявы Езуса, праз шэрую колкую гару вяла дарога з чырвоных слядкоў – чатырнаццаці стацый, на працягу якіх Хрыстос нёс свой непамерна цяжкі ад людской здрады крыж.
 

Нагоды кранаць душу

Лісты чытачоў

Як часта задумваюся над тым, колькі часу мы жылі ў цемры, без Божай радасці і ласкі. Прычым адчувалі сябе бяспечна, не турбаваліся аб плёне духоўнага жыцця. Канешне, тое, што было закладзена ў душу бацькамі, прарастала. Але гэтыя парасткі былі хілыя і кволыя, бо мы не маглі наведваць святыню, чытаць духоўную літаратуру, газеты, часопісы... Хіба ж можна было так глыбока перажываць перыяд Вялікага посту, як цяпер? Прымаць удзел у набажэнствах Крыжовага шляху і Песняў жальбы? Сёння гэтыя моманты асаблівым чынам кранаюць маю душу і даюць нагоду для разважанняў над тым, якое цярпенне панёс Хрыстос, не шкадуючы сябе для збаўлення чалавецтва.
Як радуецца сэрца, калі бачу, што святыня напоўнена людзьмі, якія шукаюць ратунку ў сустрэчы з пакутуючым міласэрным Хрыстом. У нашым санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі гэта асабліва бачна. З розных куткоў ідуць і едуць людзі, каб з дапамогай Божых пасярэднікаў – цудоўных ксяндзоў Чэслава Паўлюкевіча і Андрэя Радзевіча – дакрануцца да Божай ласкі і адкінуць усё тое, што замінае быць бліжэй да Бога.
    На рэкалекцыі ў Рось прыязджаюць вядомыя святары з розных краін. Імкнуся не прапусціць ніводнай хвіліны духоўных практыкаванняў, улавіць кожную думку, якая закрадаецца глыбока ў сэрца і ўплывае на жыццё.
   

Пусціць у сэрца Божы прамень

Лісты чытачоў

Пражыўшы нямала гадоў, я думкамі вяртаюся да мінулых падзей. Аналізую ўчынкі свае і іншых людзей, а таксама тое, што я бачыла. Магчыма, таму я так хачу, каб адмеранае Богам жыццё людзі пражывалі ў шчасці і радасці, каб былі добразычлівымі, не зайздросцілі шчасцю і радасці іншага чалавека. Як сцвярджае Вільгельм фон Кэплер, “шчасце – гэта калі іншага зробіш шчаслівым, радасць – калі іншаму прынясеш радасць”.
Чалавек нарадзіўся для таго, каб радавацца, бо радасць – гэта патрэба, сіла, сэнс жыцця. І гэтай радасцю, казаў Францішак з Асізі, ёсць Бог. Для нашай радасці Бог выставіў перад сваім домам сонца. Яно не абходзіць нікога, хіба толькі таго, хто хаваецца ў цень. Бог даў дзень – святло, ноч – цемру. Як жа лёгка і радасна на душы, калі свеціць сонца. І як сумна і цяжка, калі змрочны дзень. Арыентавацца ў цемры няпроста, часам нялёгка знайсці згубленую рэч. Куды цяжэй знайсці ключ, згублены ў цемры грамадства, які б мог адкрыць душы, куды б увайшоў промень сонца.
   

Рараты, як і ўвесь Адвэнт, прасякнуты сімвалам святла

Лісты чытачоў

Прачытала ў газеце словы: “Рараты, як і ўвесь Адвэнт, прасякнуты сімвалам святла”. Яны і прымусілі мяне ўзяцца за пяро, падзяліцца пачуццямі, якія ўзніклі ў мяне...
    Адвэнт – гэта чаканне радасці, святла, цуду. І ў нашым касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла, што ў Іўі, гэтыя цуды адбываюцца, дзякуючы ксяндзу Яну, ксяндзу Віталію, сястры Ірэне.
    6 снежня пасля дзіцячай Імшы з’яўляецца Святы Мікалай. Колькі ж радасці і захаплення ў дзяцей! Яны гатовы і мяшок паднесці, і за рукі яго весці. Старэнькі ж вельмі, стаміўся.
    Ні ў школу, ні ў садок Дзед Мароз яшчэ не прыходзіў. Святы Мікалай першы прыйшоў у касцёл з падарункамі. І малая ўнучка шчыра верыць яму, усім хваліцца прэзентам і цягне складзеныя ручкі да абраза.
   

З крынічнай чысцінёй у вачах

Лісты чытачоў

Святар з сонейкам і нязгаснай любоўю ў сэрцы, з крынічнай чысцінёй у вачах, якія выпраменьваюць дабрыню і святло, што знішчае цемру і прасвятляе душу чалавека. Менавіта такім святаром з’яўляецца пробашч навагрудскага касцёла святога арханёла Міхала Юрый Жэгарын.
    Здаецца, няшмат прайшло часу з сакавіка мінулага года, калі ксёндз Юрый распачаў сваё святарскае служэнне на навагрудскай зямлі. Але духоўнае зерне, пасеянае з вялікай любоўю да Бога і чалавека, ужо дало вялікі плён.
    Будучы непахісным носьбітам Хрыстовай веры і праўды, ксёндз Юрый з першых дзён служэння ў нашай парафіі адзначыў: мы як хрысціяне павінны перастаць быць абыякавымі да людзей, што нас акружаюць, да бездухоўнасці, якая, на жаль, усё больш і больш распаўсюджваецца ў грамадстве. “Быць вернікам, – сцвярджае ён, – гэта не толькі штодзённа маліцца і хадзіць у святыню, але і любіць бліжняга, не асуджаць, дапамагаць, ахвяраваць сябе дзеля іншага”.
   

Старонка 9 з 19:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.