ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Лепш спытаць, чым памыляцца...
- Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?
- Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?
- Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?
Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
Гэтая назва, якая вы-
карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней | Просім прысылаць пытанні
па адрасу: 230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowozycia@mail.grodno.by ці ў Гасцёўню на старонцы http://www.slowo.grodnensis.by |
Задай пытанне
Як дапамагчы чалавеку, які злоўжывае алкаголем?
Чалавек, які злоўжывае алкаголем і не збіраецца спыняцца, прыцягвае да сябе смяротную хваробу. Алкаголь не з’яўляецца вырашэннем уласных жыццёвых цяжкасцей. Злоўжыванне ім – гэта хвароба, якая кардынальна змяняе становішча чалавека. Падчас захворвання такія людзі сутыкаюцца з дзвюма істотнымі праблемамі: з негатыўнай, крызіснай жыццёвай сітуацыяй і з жаданнем справіцца з усімі наступствамі алкагалізму. †
grodnensis.by
24 кастрычніка 2021
|
Іерархічны Касцёл выконвае сваю патройную місію ў свеце, арганізуючы сваю дзейнасць паводле норм кананічнага права, якое гарантуе кожнаму члену каталіцкай супольнасці ўсе неабходныя сродкі для збаўлення. Як Святы Айцец з’яўляецца абсалютным суверэнам у свеце, улада якога абмежавана толькі Божым законам, падобна і дыяцэзіяльны біскуп на тэрыторыі даверанай яму дыяцэзіі рэалізуе ўласную, звычайную і непасрэдную ўладу, будучы абмежаваным выключна кананічным правам альбо дэкрэтам Святога Айца (параўн. кан. 381). Пробашч жа выконвае сваё пастырскае служэнне пад кіраўніцтвам біскупа дыяцэзіі (параўн. кан. 519). Менавіта біскуп мае права незалежна ні ад каго прызначаць пробашча той ці іншай парафіі (параўн. кан. 523).†
Ці трэба пры смерці блізкага чалавека ў доме завешваць люстэркі тканінай?
Завешванне люстэрак, калі памірае нехта з блізкіх, бярэ свой пачатак у язычніцтве і забабонах. Нічога агульнага з хрысціянскай верай гэта не мае.†
Як растлумачыць няверуючаму чалавеку, чаму захоўваю пост і хаджу ў нядзелю ў касцёл?
Размова з няверуючым чалавекам (атэістам ці агностыкам) заўсёды нялёгкая, таму што закранае розныя пытанні адносна веры ў Бога.
У такім выпадку трэба найперш размаўляць пра існаванне Бога, пра мой вобраз Бога і пра ўласны досвед веры ў Яго. Няма сэнсу адразу разважаць пра нейкія справы, звязаныя з дысцыплінай Касцёла, таму што няверуючаму гэта будзе незразумела. Чаму? Бо ён не верыць у Бога, а значыць, усё іншае, звязанае з рэлігіяй, не мае сэнсу.†

Ці ёсць у чалавека біяполе?
Падчас размовы мы карыстаемся пэўнымі словамі, тэрмінамі, паняццямі, фармулёўкамі, каб зразумець адзін аднаго. І гэтыя словы становяцца больш канкрэтнымі, калі размаўляем на канкрэтныя тэмы з пэўнай галіны навукі. У матэматыцы адны, у медыцыне іншыя. Таму і гаворачы пра “біяполе”, трэба разумець, да якой сферы гэтае паняцце ды з’ява адносяцца і хто імі карыстаецца. †
Ці можна быць упэўненым, што людзі, далучаныя да ліку святых, сапраўды заслужылі гэта?
Найперш, трэба разабрацца, што маем на ўвазе пад словам “святасць”. Святы – гэта не той, хто не мае ніякага граху, але хто жыве ў блізкіх адносінах з Панам і шукае Яго волю. На гэтым шляху заўсёды будуць цяжкасці і падзенні. †
Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?
Каб адказаць на гэтае пытанне, варта разгледзець два асноўныя моманты: што такое сужэнства і што такое жалоба?
Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (параўн. ККП 1055). “Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду” (ККК 1625) i не звязаны папярэднім сужэнскім саюзам (параўн. ККП 1085.1). Саюз спыняецца са смерцю аднаго з сужэнцаў. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 3 з 37:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.