Малітоўныя заклікі. Што гэта?
Кожны з нас ведае словы Езуса: “Вы заўсёды павінны маліцца, а не ўкідацца ў роспач” (Лк 18, 1). Менавіта ў гэтым нам дапамагаюць малітоўныя заклікі. Гэта кароткія просьбы, выказванні ці падзякі. Часцей за ўсё гэта фразы, узятыя са Святога Пісання, з асабістых адкрыццяў або тыя, якія паўставалі на працягу стагоддзяў. Гэтая кароткая малітва нясе ў сабе глыбокі сэнс. Мы можам часта яе паўтараць, напрыклад тады, калі знаходзімся ў цяжкім становішчы і патрабуем Божай падтрымкі. Гэтая кароткая думка, скіраваная да Бога, часам называецца “малітвай хвіліны”. Мы таксама можам скіроўваць думкі да Найсвяцейшай Панны Марыі і да нашых святых заступнікаў. Дакладна акрэсленых формул няма. Кожны чалавек, пачынаючы ад малога дзіцяці, у стане вывучыць на памяць гэтыя кароткія заклікі. Трэба памятаць, што пры гэтым мы павінны няспынна скіроўваць нашы думкі да Бога. †

Дарагія чытачы!
4 красавіка госцем нашай рэдакцыі быў ксёндз Віталій Дабраловіч, дырэктар “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Прапануем самыя цікавыя пытанні, якія былі зададзены ў гэты дзень, а таксама адказы кс. дырэктара.
Ч
У



Дарагія Чытачы!