Ці можна прымаць св. Камунію два разы ў той жа самы дзень?
Каб адказаць на вышэй прыведзенае пытанне, неабходна абавязкова звярнуцца да дакументаў Касцёла, якіх ёсць мноства на гэтую тэму. Перш за ўсё – гэта Кодэкс Кананічнага Права, які падае так: “Хто прыняў Найсвяцейшую Гостыю, можа яе прыняць у той жа самы дзень толькі падчас ажыццяўлення Эўхарыстыі, у якой прымае ўдзел (...)” (кан. 917). Кодэкс называе важную ўмову: каб прыняць св. Камунію другі раз, асоба павінна ўдзельнічаць у цэлай св. Імшы. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (нумар 1388) нагадвае кожнаму з нас, што “..слушна, каб вернікі, калі толькі яны адпаведна настроены, прымалі св. Камунію, калі ўдзельнічаюць у св. Імшы”. Канстытуцыя Sacrosanctum concilium (n 65) рэкамендуе прымаць св. Камунію падчас св. Імшы, тлумачачы, што яна садзейнічае поўнаму ўдзелу ў ахвяры св. Імшы.Нас так павучае Касцёл. Я хацеў бы таксама падзяліцца некалькімі сваімі думкамі на гэтую тэму. Кожны вернік, які прымае ўдзел у св. Імшы, перш чым прыняць св. Камунію, павінен паклапаціцца пра чысціцю сваёй душы. І называем гэта поўным удзелам у св. Імшы. Мы, прыступаючы да св. Камуніі, усведамляем, што прымаем самога Бога. †









Дарагія Чытачы!