ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Лепш спытаць, чым памыляцца...
- Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?
- Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?
- Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?
Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
Гэтая назва, якая вы-
карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней | Просім прысылаць пытанні
па адрасу: 230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowozycia@mail.grodno.by ці ў Гасцёўню на старонцы http://www.slowo.grodnensis.by |
Задай пытанне
Што рабіць, каб вера памнажалася?
У Евангеллі чытаем, як часта Езус папракае тых, каму не хапае веры. Адтуль жа бяруць свой пачатак таксама дэпрэсія, адчай і г. д. Але нягледзячы на важнасць веры, мы не бачым у Бібліі, што нам трэба рабіць, каб яна памнажалася. Не ведаем, якія малітвы трэба чытаць, колькі пасціцца, у якія пілігрымкі хадзіць, якія ахвяры складаць… Згадзіцеся, гэта крыху дзіўна. Езус так часта папракае ў адсутнасці веры, але разам з тым нібы і не дае выразнага навучання, як памнажаць веру або дзе яе шукаць. †
А. Аркадзь Куляха OCD, паводле catholicnews.by
12 ліпеня 2020
|
Сярод 7-мі дрэнных звычак (заган), якія заглушаюць і зацямняюць сумленне, а таксама адкрываюць чалавека на зло і робяць яго схільным да граху па звычцы, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе ляноту. Гэта свайго кшталту трывалыя адносіны да жыцця, нежаданне выконваць фізічныя, разумовыя альбо духоўныя намаганні. Прасцей кажучы, чалавек, апанаваны лянотай, марнуе, а нават забівае дадзены Богам час. †
Чаму ў касцёле трэба надзяваць маску?
Нягледзячы на тое, што боль ад адносна раптоўнай страты блізкіх з прычыны дыхальнай недастатковасці, выкліканай вірусам SARS-CoV-2 (у тым ліку і ў сукупнасці з іншымі віруснымі і бактэрыяльнымі інфекцыямі), закрануў ужо вельмі многіх, на жаль, не ўсе людзі разумеюць неабходнасць выкарыстання любых сродкаў індывідуальнай засцярогі органаў дыхання (марлевых павязак, медыцынскіх масак, рэспіратараў, ізалюючых шлемаў). Часта нежаданне іх насіць мае самую разнастайную матывацыю. †
Як удзельнічаць у Імшы анлайн?
Удзел у св. Імшы праз анлайн-трансляцыю не з’яўляецца альтэрнатыўнай формай ці рытуалам літургіі Касцёла, але вымушанай мерай і дапамогай, якая ў дадзеных абставінах дазваляе вернікам падтрымліваць духоўнае жыццё і лучнасць з супольнасцю Касцёла.
Хоць фізічна мы не прысутнічаем у святыні, аднак духоўна злучаемся з тым, што там адбываецца. †
Хоць фізічна мы не прысутнічаем у святыні, аднак духоўна злучаемся з тым, што там адбываецца. †
Ці грэх дапамагаць бацькам па гаспадарцы ў нядзелю?
Дапамога бацькам – гэта клопат пра іх, які вынікае з натуральнага права. Гэтаму вучыць таксама Катэхізіс Каталіцкага Касцёла ў разважаннях пра IV Божую запаведзь: “Адносна бацькоў дзеці абавязаны выказваць пашану (сыноўнюю любоў), удзячнасць, пакору і паслухмянасць, садзейнічаючы такім чынам, а таксама праз добрыя адносіны паміж братамі і сёстрамі, узрастанню гармоніі і святасці ўсяго сямейнага жыцця.
У выпадку, калі бацькі апынуліся ў беднасці, хваробе, адзіноце, старасці, дарослыя дзеці павінны дапамагаць ім маральна і матэрыяльна” (Кампендый ККК, 459). †
У выпадку, калі бацькі апынуліся ў беднасці, хваробе, адзіноце, старасці, дарослыя дзеці павінны дапамагаць ім маральна і матэрыяльна” (Кампендый ККК, 459). †
Як перажыць крызіс веры?
Неабходна адзначыць, што амаль кожны чалавек у нейкі момант жыцця перажывае крызіс веры. Думае, што Бог пакінуў, або не адчувае Яго прысутнасці. Але Усявышні ніколі не пакіне чалавека, гэта ён сам часам ставіць перашкоды на шляху да свайго сэрца. Можа быць, таму Гасподзь вядзе нас такімі цяжкімі дарогамі, каб Яго знайшлі. Можа быць, некаторыя грахі, якія баімся прызнаць у сабе, душаць нас? Калі далёка ад Бога, то нехта замяняе Яго? Важна прызнацца сабе, каму служым. І не спыняцца напаўдарозе. Ісці далей, пастаянна вяртаючыся да Стварыцеля праз сакраманты. †
Як Касцёл ставіцца да тантра-джйоціш?
Вучэнне тантра-джйоціш – гэта традыцыйная дысцыпліна індыйскай культуры, або ведычная астралогія і астраномія (заснаваныя на святых кнігах Ведаў). Касцёл ставіцца з пашанай да вызнаўцаў іншых рэлігій, але забараняе католікам займацца падобнымі рэчамі. Чаму? Астралогія ўвогуле супярэчыць біблійнаму навучанню, прынамсі ў двух пытаннях, бо падтрымлівае веру ў штосьці іншае, а не ў Бога, а таксама з’яўляецца формай праслаўлення. Такія практыкі разыходзяцца з хрысціянскай верай. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 6 з 37:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.