Ці можна ў касцёле кленчыць на адно калена?
Варта заўважыць, што на адно калена толькі прыкленчваем, а не кленчым доўга. Укленчванне, якое адбываецца праз згінанне правага калена да зямлі, азначае пакланенне. Таму яно прызначаецца Найсвяцейшаму Сакраманту і Святому Крыжу ў перыяд ад урачыстай адарацыі падчас літургіі на ўшанаванне Мукі Пана ў Вялікую пятніцу аж да пачатку Пасхальнай вігіліі. Цэлебруючы Імшу, святар кленчыць пасля паднясення Гостыі, пасля паднясення келіха і перад Камуніяй. †