Як распазнаць момант, калі ўжо варта ісці да споведзі з-за штодзённых грахоў?
grodnensis.by
24 студзеня 2021
|
Касцёльны наказ, а таксама Кодэкс кананічнага права прадпісваюць вернікам спавядацца прынамсі раз на год (параўн. ККП 920). Падобна і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла заахвочвае заўсёды прымаць св. Камунію падчас удзелу ў Эўхарыстыі, абавязваючы вернікаў да гэтага як мінімум адзін раз на год, асабліва ў Велікодны перыяд. Але, з іншага боку, Касцёл рэкамендуе прымаць св. Камунію ў нядзелю і святочныя дні або часцей, нават штодзённа (параўн. ККК 1389). †
Ці будзе грахом не перахрысціцца публічна каля капліцы ці касцёла з-за баязлівасці?
аbrahamisara.pl
10 студзеня 2021
|
Знак крыжа, які робім, праходзячы міма капліцы ці касцёла, – гэта выраз нашай асабістай набожнасці. У такой сітуацыі магчымы розныя спосабы ўшанавання Пана Бога (напрыклад, знак крыжа, схіленне галавы, прамаўленне кароткай малітвы і да т. п.), і кожны вольны выбраць нейкі знешні жэст і/або ўнутраны ўчынак. Калі мы не маем звычкі хрысціцца, праходзячы міма касцёла, то трывога з-за таго, што не зрабілі гэтага, калі хтосьці глядзеў на нас, не апраўданая. Знак крыжа, учынены толькі з той матывацыяй, каб хто-небудзь убачыў наш жэст, быў бы дзеяннем напаказ, а не выразам пашаны да Бога. †