Як Касцёл ставіцца да тантра-джйоціш?
А. Аляксандр Махнач SP, паводле catholicnews.by
19 красавіка 2020
|
Вучэнне тантра-джйоціш – гэта традыцыйная дысцыпліна індыйскай культуры, або ведычная астралогія і астраномія (заснаваныя на святых кнігах Ведаў). Касцёл ставіцца з пашанай да вызнаўцаў іншых рэлігій, але забараняе католікам займацца падобнымі рэчамі. Чаму? Астралогія ўвогуле супярэчыць біблійнаму навучанню, прынамсі ў двух пытаннях, бо падтрымлівае веру ў штосьці іншае, а не ў Бога, а таксама з’яўляецца формай праслаўлення. Такія практыкі разыходзяцца з хрысціянскай верай. †
Хто можа прымаць сакрамант намашчэння хворых?
Кс. Аляксей Ляшко, паводле catholicnews.by
08 сакавіка 2020
|
У Кодэксе кананічнага права ясна гаворыцца: “Намашчэнне хворых можна ўдзяліць верніку, які дасягнуў магчымасці для ўсведамлення і знаходзіцца ў небяспецы смерці з-за хваробы ці старасці” (ККП 1004).
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла сцвярджае: “Касцёл верыць і вызнае, што сярод сямі сакрамантаў існуе адзін, спецыяльна прызначаны для ўмацавання тых, хто змучаны хваробай – намашчэнне хворых. Гэтае святое намашчэнне хворых устаноўлена Хрыстом, нашым Панам, як сапраўдны сакрамант Новага Запавету, пра які ўзгадвае евангеліст Марк, таксама яго раіць вернікам і апостал Якуб, брат Пана” (ККК 1511).†