Ці цяжка вучыцца ў семінарыі?
А. Аркадзь Куляха OCD, паводле catholicnews.by
13 кастрычніка 2019
|

Ці можна звяртацца да празорцаў?
С. Ганна Мізавец SJE, паводле waladarka.by
29 верасня 2019
|
У кнізе Дзеяў Апосталаў апісваецца павучальная гісторыя, якая наглядна паказвае прыроду празорлівасці. Гаворка ідзе пра адну місійную вандроўку апостала Паўла ў горад Філіпы. Яму спадарожнічаў евангеліст Лука, які і вядзе апавяданне ад 1-ай асобы: “Калі мы ішлі на малітву, нам сустрэлася адна служанка, якая мела духа прадбачання і прадказаннямі здабывала сваім гаспадарам вялікія сродкі” (Дз 16, 16). Тут ясна сказана, што апантанасць можа праяўляцца і ў прыгожай форме, прадраканнямі, г. зн. у прадбачанні. “Ідучы за Паўлам і за намі, яна крычала: «Гэтыя людзі – слугі Найвышэйшага Бога, яны абвяшчаюць нам шлях збаўлення». Так рабіла яна шмат дзён” (Дз 16, 17–18). Як жа рэагуе святы апостал? “Павел, раззлаваўшыся, павярнуўся і сказаў духу: «У імя Езуса Хрыста загадваю табе выйсці з яе». І той адразу выйшаў” (Дз 16, 18). †