ГРОДНА
Серада,
15 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

24 снежня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
Стаенка

❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Рэдактару Юрыю Марціновічу, Паўлу Салабуду, Валерыю Быкоўскаму, Яраславу Грынашкевічу, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і святла Святога Духа. Няхай добры Пан асвячае Вас сваёй любоўю і адорвае моцай у штодзённым служэнні Яму і людзям.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

10 снежня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
droga

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем, каб Анёл-ахоўнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях. Дзякуем за добрае сэрца, мудрыя парады і тое, што Вы з намі.
Закрыстыянін Здзіслаў, моладзь, дзеці, парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем бязмежнай радасці, плёну ў святарскай працы. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць любоўю і асвячаюць кожны дзень душпастырскай паслугі. Дзякуем Богу за тое, што Вы з намі!
Вернікі з парафіі Луконіца
 

26 лістапада 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
Адвэнт

❧✿☙
Паважаны Айцец Пробашч Андрэй Агель! З нагоды Імянін у бляску святасці Вашага Заступніка прагнем скласці простыя, але шчырыя пажаданні. Няхай любоў пранікае ў Вашае сэрца і ахінае яго цяплом. Няхай таксама здзяйсняецца тое, што не заўсёды можна выразіць прыгожымі словамі. На кожны дзень святарскай паслугі жадаем Вам добрага здароўя, Божага бласлаўлення і мноства радасці. За кожны міласэрны жэст шчыра дзякуем.
З малітвай, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Вельмі ўдзячныя Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Дзякуем Вам за служэнне ў нашай парафіі, павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, сціпласць, клопат пра людзей, а Вашай маме – за сына святара.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
 

12 лістапада 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
22 лістапада. Св. Цэцылія - апякунка музыкі

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Ян Раманоўскі! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам усіх Божых ласкаў, радасці на кожны дзень, супакою ў сэрцы, лагоднай пакоры і веры, што пераносіць горы. Няхай Святы Дух падтрымлівае Вас сваімі дарамі ў абвяшчэнні людзям Добрай Навіны, Езус Хрыстус заўсёды будзе прыкладам бязмежнай любові і безумоўнага прабачэння, Марыя Панна за руку вядзе па часта крутых сцежках гэтага жыцця прама ў Неба, а людзі, якія Вас акружаюць, стануць крыніцай натхнення і шчасця.
З дарам малітвы, рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госціць супакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем бязмежнай радасці з плёну святарскай працы. Няхай святы Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць любоўю і асвячаюць кожны дзень душпастырскай паслугі.
Сям’я Бондзюш з в. Монькаўцы
 

29 кастрычніка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
1 лістапада. СВЯТА ЎСІХ СВЯТЫХ

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Тадэвуш Крыштопік! З нагоды Імянін прыміце цёплыя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Усемагутны і Маці Божая заўсёды трымаюць Вас у сваёй апецы, а Святы Дух натхняе на добрыя і годная справы. Жадаем, каб святы Заступнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях. Дзякуем за добрае слова і трапныя заўвагі. Аддзяч, Божа!
З павагай, рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Дзякуем за ахвярную працу, мудрае слова і бацькоўскі клопат пра сваіх парафіян.!
Вернікі з касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
 

15 кастрычніка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
18 кастрычніка. ЕВАНГЕЛІСТА ЛУКІ

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Яраславу Грынашкевічу з нагоды Юбілею ад шчырага сэрца жадаем усіх ласкаў ад Пана. Няхай Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, і Эўхарыстыя, якую цэлебруеце, будуць штодзённым спажыткам для вернікаў і прывядуць іх у Нябеснае Валадарства. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, у душы пануе супакой, а твар раз’ясняецца цёплай усмешкай.
З павагай, рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Сасноўскаму з нагоды 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем шчодрага плёну, сіл і стойкасці ў нялёгкай душпастырскай паслузе. Няхай Вам спадарожнічаюць добрае слова і зычлівасць людзей. Маці Божая няхай аберагае ад няшчасцяў, а Святы Дух натхняе на вялікія справы. Некалі Усемагутны запаліў у Вашай душы агеньчык і паклікаў за сабою. Заставайцеся верныя свайму святарскаму доўгу!
Працаўнікі рэдакцыі
 

Старонка 19 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  231

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.