ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

7 лістапада 2021 года

Ад шчырага сэрца

16 лістапада. БМ ВОСТРАБРАМСКАЙ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Вячаславу Матукевічу
з нагоды імянін сардэчна жадаем Божага бласлаўлення на святарскім шляху, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, няспыннай апекі Панны Марыі, стойкасці ў штодзённай працы, надзеі ў сэрцы, моцнага здароўя і зычлівых людзей навокал.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дудаў
 

24 кастрычніка 2021 года

Ад шчырага сэрца

1 лістапада. УСІХ СВЯТЫХ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
Ксяндзу Арцыбіскупу
Юзафу Станеўскаму
з нагоды намінацыі на арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае Вас асаблівымі ласкамі, Езус Хрыстус будзе Прыкладам і Правадніком на ўсіх шляхах, Святы Дух апраменьвае сваім святлом і надзяляе надзвычайнай харызмай, а ў сэрцы Найсвяцейшай Маці заўсёды для Вас будзе суцяшэнне як для Яе любімага сына.
Апостальства “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі
 

10 кастрычніка 2021 года

Ад шчырага сэрца

14 кастрычніка. СВ. ЛУКІ


❧✿❧
Ксёндз Павел Звяжынскі!
Віншуем Вас з 22-ой гадавінай святарскіх пасвячэнняў і перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, баслаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем Вам доўгага жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, радасных і шчаслівых дзён і толькі добразычлівых людзей побач.
Апостальскі рух “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
 

26 верасня 2021 года

Ад шчырага сэрца

29 верасня. АРХАНЁЛАЎ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Намінанту
Юзафу Станеўскаму
з нагоды намінацыі на арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці і мудрасці ў выкананні паслугі кіравання Касцёлам. Няхай Божы Провід нястомна Вамі кіруе, а побач будуць зычлівыя людзі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

12 верасня 2021 года

Ад шчырага сэрца

14 верасня. УЗВЫШЭННЕ СВ. КРЫЖА


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Жураўскаму
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей.
Вернікі парафіі Наваельня
 

25 ліпеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

26 ліпеня. СВ. АННЫ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Віктару Субелю
з нагоды імянін, 24-ай гадавіны святарскай паслугі і атрымання тытула “канонік” жадаем здароўя, сіл, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе шчаслівы і бласлаўлёны, добры Бог адорвае шчодрымі ласкамі, Панна Марыя няспынна апекуецца, а святы заступнік нястомна моліцца за Вас перад Божым тронам.
Касцёльны камітэт і вернікі касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
 

Старонка 4 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.