ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

11 снежня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды Дня нараджэння перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама шмат сонца, усмешак, поспехаў ва ўсіх добрых справах, душэўнага супакою і здзяйснення самых патаемных мар. Няхай зерне Божага слова прыносіць шчодры плён на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
З малітвай працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагароджвае Вас за Ваша добрае і пакорнае сэрца, Ваш святарскі шлях усцілае найпрыгажэйшымі кветкамі, а нястомная праца на святарскай ніве прыносіць шчодры плён. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, каб нішто не зацьміла яснай усмешкі, што выпраменьваецца з сэрца, і той вялікай дабрыні, якой Вы адорваеце людзей. Вярніся, Ойча, вярніся, не марудзь! Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля чакае!
Вернікі з Дзевятоўкі
 

27 лістапада 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Любімаму ўнуку, сыну і брату ксяндзу Алегу Канановічу з нагоды 1-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, сілы, душэўнага супакою і сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай запал абвяшчэння Божага слова ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям перапаўняе Тваё сэрца!
З малітвай і павагай бабуля, дзядуля, бацькі, сястра і ўсе сваякі з Зэльвы
◊◊◊
Дарагому айцу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды 4-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаю здароўя, душэўнага супакою, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа.
З любоўю мама
 

13 лістапада 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: добрага здароўя, радасці, сілы ў вядзенні людзей да Бога, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця.
Парафіяне з Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: Божага Провіду, моцы Святога Духа, сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка, добрага здароўя і нязгаснага запалу ў святарскай працы. Няхай Езус Хрыстус дапамагае Вам быць верным і святым святаром.
Рыцарства св. Міхала Арханёла з катэдры
 

30 кастрычніка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы і нязгаснага запалу ў справе пашырэння Божага Валадарства на зямлі. Няхай Езус Хрыстус, які даверыў Вашай Эксцэленцыі вядзенне люду да Бога, стала ўзмацняе і адорвае неабходнымі ласкамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы ў кіраванні Касцёлам у Беларусі, дароў Святога Духа, а таксама сталай апекі Маці Божай Адэльскай і св. Антонія. Няхай Заступнік Вашай Эксцэленцыі – св. Юда Тадэвуш – выпрошвае ў Езуса неабходныя ласкі, каб праз сваю пастырскую службу Вы здабывалі для Яго як мага больш людскіх сэрцаў.
З малітвай вернікі пар. Адэльск
 

16 кастрычніка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцы Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шмат сіл у кіраванні Божым людам на Беларусі і шчодрага плёну на Божай ніве.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Веславу Дамброўскаму з нагоды 75-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, шчодра ўзнагародзіць Вас за ўсе гады гэтай цяжкай, але адначасова прыгожай і блаславёнай працы. Шчасці Божа.
Парафіяне з Наваельні
 

2 кастрычніка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы ў кіраванні дыяцэзіяй, моцы Святога Духа і сталай апекі Маці Божай Астрабрамскай.
Супрацоўнікі і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Трубовічу з нагоды 55-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Божага бласлаўлення, здароўя і сіл для працы на Божую хвалу, апекі Найсвяцейшай Маці і прыгожага плёну на Божай ніве.
Парафіяльны савет і ўдзячныя парафіяне з Паўднёвага
 

Старонка 43 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  238

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.