ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

12 чэрвеня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сіл, Божай дапамогі, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія. Няхай служба на карысць Богу і людзям прыносіць Вашай Эксцэленцыі радасць і шчодры плён. Шчасці Божа.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды 27-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і 12-й гадавіны атрымання біскупскай сакры жадаем моцы Святога Духа ў кіраванні дыяцэзіяй, здароўя, радасці, сіл і апекі Маці Божай на кожны дзень пастырства.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
 

29 мая 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Ваша Эмінэнцыя кс. кардынал Казімір Свёнтэк!
Сардэчна віншуем з 20-годдзем атрымання біскупскай сакры. Няхай Міласэрны Бог няспынна адорвае Вашу Эмінэнцыю моцным здароўем, дадае сілы і моцы, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй мацярынскай любоўю.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі кс. арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды 30-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем святла Святога Духа, сілы ў абвяшчэнні Евангелля і вядзенні Божага люду да свайго Пана, апекі Маці Божай Вастрабрамскай на кожны дзень біскупскай паслугі.
Рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”
 

15 мая 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін і 20-й гадавіны атрымання біскупскай сакры перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат радасных і спакойных дзён у Божай ласцы, штодзённай апекі і заступніцтва Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай усемагутны Бог няспынна дапамагае Вашай Эксцэленцыі ў кіраванні нашай дыяцэзіяй.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і супрацоўнікі газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны Пастыр нашай дыяцэзіі ксёндз біскуп Аляксандр! З нагоды Імянін і 20-й гадавіны прыняцця біскупства перасылаем Вашай Эксцэленцыі букет найпрыгажэйшых пажаданняў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Пан бласлаўляе на далейшую паслугу, а Вастрабрамская Божая Маці клапоціцца кожны дзень. Няхай праца прыносіць шчодры плён, а ахвярнасць, з якой Ваша Эксцэленцыя выконвае сваю паслугу, будзе ўзорам для пераймання шматлікіх пакліканняў.
З малітвай члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам, кс. Віктар і парафіяне з Сурвілішак
 

17 красавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус бласлаўляе кожны дзень Вашай пастырскай паслугі ў нашай дыяцэзіі, напаўняе сэрца радасцю і супакоем, Астрабрамская Божая Маці ахоўвае і апекуецца Вамі ў кожную хвіліну Вашага жыцця, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Вясёлага Вялікадня!
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Уладзіміру Гуляю, Віктару Гваздоўскаму, Андрэю Кеўлюку, Андрэю Зноску з нагоды Дня Святара, а таксама сёстрам: Агаце, Пауле, Дануце, Таццяне і ўсім, хто працаваў у нашым касцёле, з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. У прыгожы нядзельны ранак, калі званы касцёлаў абвясцяць перамогу Хрыстуса над смерцю, жадаем Вам, каб Змёртвыхпаўсталы Езус адорваў Вас добрым здароўем. Аддзяч, Божа, за супольныя малітвы.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
 

3 красавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Шэмет!
Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, аптымізму, запалу, поспехаў ва ўсіх справах і шчодрага плёну на Божай ніве.
Парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Францішак Галдысь!
 Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем шмат Божых ласкаў, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі, цёплую ўсмешку і вялікую зычлівасць.
Члены ФОС і вернікі з Суботнікаў
 

20 сакавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Станеўскі!
Віншуем Цябе з Імянінамі і жадаем здароўя, сіл, стойкасці, радасці, надзеі і непахіснай веры. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік пастаянна апякуюцца Табой, а Святы Дух напаўняе патрэбнымі ласкамі.
Любячыя бацькі і родныя
◊◊◊
Вялебны ксёндз Юзаф Станеўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, Божай апекі і дапамогі, дароў Святога Духа, людской зычлівасці і прыгожага плёну на ніве, на якую паслаў Вас Бог.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
 

Старонка 45 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  238

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.