ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

12 снежня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз рэдактар Павел Салабуда!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і перадаём Вам самыя прыгожыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божая любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і благаславенны плён. Здароўя, спакою, сілы, стойкасці і моцнай непахіснай веры.
Калегі з рэдакцыі газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: Яраслаў Грынашкевіч і Валерый Быкоўскі!
З нагоды святаў Божага Нараджэння, якія набліжаюцца, мы перасылаем Вам самыя сардэчныя пажаданні. Няхай народжанае Божае Дзіцятка адорыць Вас усімі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа апякуецца Вамі ў Новым годзе. Вясёлых свят!
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
 

28 лістапада 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Багдановіч!
Мы ўдзячны Вам за працу ў капліцы Вастрабрамскай Божай Маці ва Урцішках. Мы жадаем Вам здароўя на доўгія гады, Божага благаславення, спакойнай душпастырскай працы і шчырых людзей навокал. Сардэчна дзякуем Вам за Вашае цудоўнае сэрца, зычлівасць да старэйшых асобаў. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апякуецца Вамі кожную хвіліну, а Езус указвае Вам добры шлях. Мы ўдзячны бацькам за добрага сына. Няхай Бог адорыць Вас здароўем і благаславеннем.
Парафіяне з капліцы ва Урцішках
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Лішко!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам усіх Божых ласкаў, душэўнага супакою, здароўя на доўгія гады, радасці ў святарскай працы, зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за ахвярную працу для людзей і дзеля Божай хвалы, клопат пра парафію, за добрыя словы і ўчынкі. Няхай Найсвяцейшая Маці апякуецца Вамі, а святы Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Аддзяч, Божа, Вашым бацькам за сына святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра з Путрышкаў
 

14 лістапада 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Дарагі наш біскуп Антоній Дзям’янка! Віншуем Вас з 30-годдзем святарства і жадаем Вам здароўя, доўгіх год жыцця, Божага благаславення, плённай працы, зычлівых людзей навокал сябе і благаславення ад міласэрнага Езуса.
Парафіяне з Дварца
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Андрэй Лішко! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі і жадаем Вам доўгіх шчаслівых год жыцця ў добрым здароўя, шмат радасці ў для службы Богу і людзям, добрых зычлівых людзей, Божага благаславення і тодзённай апекі Марыі Панны. Няхай Бог аддзячыць бацькам за сына святара.
Вернікі з Грандзічаў
 

31 кастрычніка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Ваша Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам здароўя, сіл, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, моцы Святога Духа і доўгіх гадоў жыцця.
Вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя паважаны арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч!
Віншуем Вас з 21-гадавінай атрымання Вамі біскупскай сакры,з Імянінамі і перасылаем Вам самыя шчырыя пажаданні. Няхай Бог акружыць Вас сваёй апекай і благаславеннем, Марыя выпрасіць здароўе, сілы і неабходныя ласкі ў свайго Сына. Мы жадаем Вам, каб кожны дзень арцыбіскупскай паслугі быў усё больш глыбейшым досведам блізкасці Езуса.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
 

17 кастрычніка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Пятрашка Алег!
Віншуем Вас з 30-годдзем з Дня нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, шчасця, сіл, стойкасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай добры Бог благаславіць Вас, адорыць пастаяннай сваёй ласкай і супакоем, а Божая Маці асвятляе Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
Парафіяне з Лядска, з вёскі Еўлашы
◊◊◊
Наша каханая матуля і бабуля Стасюкевіч Святлана Браніславаўна!
Ад усяго сэрца віншуем Вас з 55-годдзем з Дня нараджэння. Няхай добры Бог шчодра адорвае Вас сваёй любоўю і благаславеннем. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, радасных хвілін у Вашым жыцці і спаўнення ўсіх мараў. Дзякуем за Вашую падтрымку і любоў.
Дочкі Таццяна і Алена з сям’ёй
 

3 кастрычніка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, усмешкі і шмат радасці, што выплывае са святарскага прызвання. Няхай заўжды Найсвяцейшая Маці трымае Вас у сваёй апецы і шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебны ксёндз Яраслаў Грынашкевіч!
Віншуем Вас з Днём нараджэння, што набліжаецца. Жадаем Вам шматлікіх Божых ласкаў, здароўя, радасці, сіл у цяжкія хвіліны жыцця, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Ксёндз Павел Беланос, ксёндз Вячаслаў Матукевіч, вернікі з Макараўцаў
 

Старонка 47 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  238

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.