ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

19 верасня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Найдастойнейшы Пастыр нашай дыяцэзіі, Ваша Эксцэленцыя ксёндз-біскуп!
 
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай наша Заступніца, Вастрабрамская Божая Маці, пашырае над Вамі сваю няспынную апеку, Святы Дух адорвае ўсімі ласкамі, а добры Бог благаславіць святарскі і жыццёвы шлях. Жывіце доўга і будзьце здаровы! Няхай кожны Ваш дзень будзе мілы сэрцу і Богу, заўжды на твары свеціцца ўсмешка, а навокал будуць верныя, зычлівыя людзі. Мы дзякуем Вам за пастырскую апеку і клопат, за няспыннае развіццё нашай дыяцэзіі.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юзаф Багдзевіч!
 Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам усяго найлепшага. Прымі нашыя пажаданні, ойча наш любімы, Бо ўсімі ты – вельмі паважаны. Сёння малітвы гарачыя ўзносім ля алтара. Няхай келіх горычы здалёк Цябе абміне, Каб Ты жыў спакойна на гэтай слёз даліне. З Божай дапамогай здаровы і шчаслівы Мог доўга працаваць на гэтай Божай ніве. Колькі зорачак ясных стварыў Бог на небе, Столькі шчасця, ойча, мы жадаем табе. Жыві 100 гадоў або і даўжэй!
Парафіяне з Ліды-Фары
 

5 верасня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Звяжынскі! Віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай добры Бог асвеціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях і адорыць моцным здароўем. Мы просім Божую Маці, каб Яна ахінула Вас плашчом мацярынскай апекі, а святы апякун дапамагаў у кожнай хвіліне жыцця. Дзякуем за прыгожае Божае слова і добрае сэрца.
Удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны, Падвялікага, Скрундзяў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітальд Лазавіцкі! Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем Вам Божага благаславення на прыгожым святарскім шляху, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, няспыннай апекі Марыі Панны, стойкасці ў штодзённай працы і надзеі ў сэрцы, здароўя і зычлівых людзей вакол Вас. Сто гадоў!
З малітвай вернікі і касцёльны камітэт з касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны з п. Паўднёвы і сям’я Рукшаў
 

18 ліпеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Часлаў Паўлюкевіч!
Мы выражаем Вам шчырую ўдзячнасць і прызнанне за арганізацыю сёлетніх рэкалекцый і цудоўную канферэнцыю. Жадаем Вам Божага благаславення, дароў Святога Духа і апекі Марыі Панны.
Удзячныя парафіяне з Ваўкавыскага раёна
◊◊◊
Паважаны айцец Казімір Мурава!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця,моцнага здароўя, радасці, шчасця, душэўнага супакою, Божага благаславення. Няхай Вашая душпастырская праца прынясе сторазовы плён. Шчасці Вам, Божа!
Парафіяне з вёскі Аляксандравічы
 

4 ліпеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Сардэчна дзякуем нашым спонсарам:
- Сенату Рэчы Паспалітай Польшчы
- Міністэрству спорту і турызму Польшчы
- Таварыству “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса“ з Варшавы
- Карытас з Гродзенскай дыяцэзіі
- Moda-Exclusive з Гродна
Арганізатары II парафіяды дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Выражаем шчырую падзяку ксяндзу-пробашчу Тадэвушу, кс. Паўлу, кл. Паўлу і сястры Таццяне і ўсім, хто дапамагаў працаваць з дзецьмі падчас канікулаў у капліцы імя св. Юзафа ў Гродне. Няхай Хрыстус благаславіць Ваш святарскі шлях, а Божая Маці ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З малітвай удзячныя дзеці і іхнія бацькі
 

20 чэрвеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны біскуп Антоній Дзям’янка!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам Божага благаславення на кожны дзень святарскай паслугі, пастаяннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, штодзённай радасці, верных сяброў.
З малітвай удзячныя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Выражаем спачуванне і жаль шаноўнаму біскупу Аляксандру Кашкевічу з-за адыходу да дому Айца дарагога брата Юзафа,злучаючыся з Вамі ў смутку і жалобе.
З малітвай дыяцэзіяне
 

6 чэрвеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Рэйшэль!
   Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, зычлівых, паблажлівых і шчодрых вернікаў. Няхай добры Бог вядзе Вас самай прыгожай дарогай жыцця і заўжды апякуеццца Вамі.
З малітвай вернікі з вёсак: Скерсі, Зенюкі і з Жалудка
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Валерый Лісоўскі!
   З нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем Вам шчодрых дароў Святога Духа, Божага благаславення і няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, шмат сілаў і нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям. Няхай добрае і чулае сэрца пробашча будзе перапоўнена радасцю, любоўю і верай. Мы дзякуем за працу ў нашай парафіі і за абвяшчэнне Божага слова.
Удзячныя парафіяне з Вярэек
 

Старонка 48 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  237

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.