ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

28 лютага 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Віншуем паважанага кардынала Казіміра Свёнтка з Імянінамі. Няхай Божая ласка асвятляе Ваш жыццёвы шлях, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашу ахвярную працу на карысць нашай хрысціянскай супольнасці і заўжды хопіць Вам запалу для абвяшчэння Божага слова. Мы дзякуем Вам за мудрыя словы, цёплую ўсмешку, павагу і зразуменне. Ад усяго сэрца жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, людской зычлівасці.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
З нагоды дня Нараджэння жадаем паважанаму ксяндзу Андрэю Садоўскаму Божага благаславення на прыгожым святарскім шляху, дзе з такой вялікай годнасцю Вы абвяшчаеце Хрыстовую праўду і Яго Міласэрнасць. Мы жадаем Вам дароў Святога Духа і няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, радасці ў сэрцы, шмат сілаў і Божай дапамогі для выканання ўсіх заданняў, яснай усмешкі на твары і заўжды дзяліцца з намі глыбокай верай. Сто гадоў жыцця Вам!
З любоўю, надзеяй і малітвай вернікі з Пабэрнардынскага касцёла ў Гродне
 

14 лютага 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму а. Анджэю Шчупалу з нагоды дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады жыцця, сардэчных людзей на святарскім шляху, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, няспыннай апекі Марыі Панны.
Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Антонію Грэмзе з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя шчырыя пажаданні: няхай Божая Маці апякуецца заўжды Вамі, Святы Дух адорвае Вас неабходнымі дарамі, а побач няхай будуць заўсёды шчырыя і зычлівыя людзі. Мы ўдзячны Вам за Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, за апеку, за ахвярную службу Богу і людзям.
Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў
 

31 студзеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пробашчу Анджэю Шчупалу з нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў на святарскім шляху, апекі Марыі Панны, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя на доўгія гады жыцця, сардэчных і шчырых людзей побач.
Сем'і Заяц і Каленік
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянінаў жадаем ад усяго сэрца Божай ласкі на душпастырскім і жыццёвым шляху, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя і шчасця на доўгія гады, зычлівых і шчырых людзей, поспехаў ва ўсім, у тым ліку і ў службе Богу і людзям.
Парафіяне з Мсцібава
 

17 студзеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя! Шаноўны ксёндз-біскуп Антоній! З нагоды 50-ці годдзя з дня Нараджэння мы жадаем Вам няспынных Божых ласкаў, цярплівасці і добрых людзей навокал на шляху святарскай паслугі, дзякуючы якой вернікі становяцца бліжэй да Бога і ўмацоўваюцца ў веры. Мы схіляем нізка галовы і дзякуем Вам за Божае слова, ахвярную працу, дабрыню і любоў. Няхай Дзіцятка Езус благаславіць Вас у душпастырскай працы.
Вернікі з Гродна
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным ксяндзу-прафесару Юрыю Лявінскаму з нагоды 80-ці годдзя з дня Нараджэння ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на жыццёвым шляху, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя на дальнейшыя доўгія гады, зычлівых і шчырых людзей на святарскай дарозе, няспыннага запалу для абвяшчэння Божага слова, прыгожага плёну службы Богу і людзям.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
 

27 снежня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перасылаем сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, шчодрай Божай ласкі, святла Святога Духа, апекі Марыі Панны. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён.
Парафіяне з вёскі Рандзілаўшчына, Падвялікае і Скрундзі
◊◊◊
З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году паважаным ксяндзам: Паўлу Салабуду, Міхалу Ластоўскаму, Раману Рачку, Віталію Дабраловічу выражаем сардэчную ўдзячнасць за душпастырскую працу ў нашай парафіі і шчыра жадаем усяго найлепшага. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а народжанае Божае Дзіця апякуецца Вамі.
Парафіяне з Адэльска
 

13 снежня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаным а. Вальдэмару Слоце і кс. Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага благаславення на кожны дзень святарскай паслугі, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, зычлівых людзей побач.
Вернікі з парафіі імя Перамянення Пана
з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага гоуд перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і шмат сілаў на доўгія гады жыцця, каб мог служыць Пану і яго людзям, каб і далей быў узорам для пераймання, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, шмат радасных хвілінаў жыцця. Няхай народжаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і благаславеннем, а Марыя Панна вядзе Вас найпрыгажэйшымі шляхамі жыцця, няспынна паякуючыся і благаславячы Вас.
Былыя парафіяне з Ліды
 

Старонка 50 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.