ГРОДНА
Панядзелак,
29 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

12 студзеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

ХРОСТ ПАНА

❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Андрэю Роўбу, Пробашчу Пятру Кубелю і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, верных людзей побач, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог Айцец адорвае Вас сваёй моцай, Езус бласлаўляе, а Марыя аберагае ад нягод.
Парафіяне з Крупава
 

22 снежня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай працы.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам
 

8 снежня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БЕЗЗАГАННАЕ ЗАЧАЦЦЕ НПМ

❧✿❧
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Будзьце святаром паводле сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. За тое, што абвяшчаеце людзям Божую навуку, што ў Яго імя нам прабачаеце, што ўдзяляеце нам Яго Цела, няхай Хрыстос прытуліць Вас з любові да свайго сэрца, а мы падтрымаем у малітве. Няхай Ваша жыццё будзе згоднае з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а пра астатняе Ён сам паклапоціцца.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
 

24 лістапада 2019 года

Ад шчырага сэрца

ХРЫСТА - ВАЛАДАРА СУСВЕТУ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог штодзённа адорвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца.
Былыя парафіяне з Галавенчыцаў
 

10 лістапада 2019 года

Ад шчырага сэрца

ВОСТРАБРАМСКАЯ БМ

❧✿❧
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаю сардэчныя віншаванні.
Айцец Вiтольд – ён дапамог мне Калiсьцi Бога палюбiць.
Яго казаннi ўсе я помню,
Iх нельга проста так забыць.
Калi на свята да касцёла
Матуля клiкала мяне,
Айцец Вiтольд быў, як анёлак,
Ва ўсiм пярэчыў сатане.
I хоць жыла тады з грахамi,
Але, пачуўшы святара,
Нiбыта думкі мае самi
Пыталi: “Дзе знайсцi Айца?”.
Айцец Вiтольд у слове кожным
Пра Бога шчыра разважаў,
I мне здавалася, што, можа,
Бог сам нам праз яго казаў...
Ён так хацеў, каб усе пазналi,
Якое шчасце з Богам жыць.
Каб Пана ў сэрцы ўсе трымалi,
Маглi Ім моцна даражыць.
Я помню ўсё, што Вы казалi.
Адзiн з найлепшых Вы святар!
Вы людзям грэшным памагалi
Знайсцi святы Боскi алтар.
З павагай Раіса Варонік
 

27 кастрычніка 2019 года

Ад шчырага сэрца

УСІХ СВЯТЫХ

❧✿❧
Паважанага Ксяндза Доктара Юрыя Бяганскага прагнем ад усяго сэрца павіншаваць з паспяховай абаронай доктарскай працы і атрыманнем тытула доктара літургіі. Жадаем, каб веды, якія здабываеце, дазвалялі Вам больш поўна і плённа рэалізаваць пакліканне, а нас узбагачалі і натхнялі брацца за новыя выклікі на карысць Касцёла. Няхай вера і розум – тыя два крылы, на якіх людскі дух узносіцца да сузірання праўды – вядуць Вас да вяршынь святарскага і навуковага жыцця! Дарагі Ксёндз Доктар, дазвольце нам раздзяліць Вашу радасць!
З глыбокай павагай вернікі з парафіі Наведзінаў НПМ у Тракелях
 

Старонка 11 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  247

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.