ГРОДНА
Серада,
15 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

13 кастрычніка 2019 года

Ад шчырага сэрца

МАЦІ БОЖАЯ БАРУНСКАЯ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу шчыра дзякуем, што раздзялілі нашу радасць з нагоды юбілею парафіі. Мы ўдзячны Вам за нашага пробашча ксяндза Рамана Ялоўчыка, добрага гаспадара і душпастыра, які любіць Пана Бога, дбае пра даручаны яму касцёл і заўсёды ветлівы да людзей. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе і ўзмацняе, а штодзённая паслуга прыносіць радасць.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне
 

29 верасня 2019 года

Ад шчырага сэрца

РУЖАНЦОВАЯ МБ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды юбілею жадаем усяго найлепшага: Божай любові і людской зычлівасці. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас за ахвярную працу, бласлаўляе кожны дзень паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваім клопатам і заступніцтвам на працягу ўсяго жыцця.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

15 верасня 2019 года

Ад шчырага сэрца

АПОСТАЛ МАЦВЕЙ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў выкананні нялёгкай паслугі, апекі Маці Божай і святога Заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама шчодрых Божых ласкаў.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міхалішкаў
 

28 ліпеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БМ КАНГРЭГАЦКАЯ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: патрэбных ласкаў ад Усемагутнага, апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, а таксама мудрасці, спагадлівасці і натхнення на кожны дзень жыцця. Няхай святарская паслуга прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
З павагай парафіяне з Мастоў
 

14 ліпеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

СВ. АННА

❧✿❧
Паважанай Сястры Мар’яне Стасевіч з нагоды надыходзячых Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы не слабеюць, а радасць напаўняе кожны дзень. Няхай Вас ахінаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, а Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
 

30 чэрвеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

ТРАКЕЛЬСКАЯ МБ

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Дзякуем за ахвярную працу, мудрыя словы і бацькоўскі клопат пра сваіх парафіян.
Вернікі з парафіі Гожа
 

Старонка 12 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  231

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.