ГРОДНА
Чацвер,
16 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

24 сакавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

ЗВЕСТАВАННЕ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай паслузе, шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць і сілы для абвяшчэння Божага слова.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

10 сакавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

sw jozef

❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя і радасцi на кожны дзень. Няхай міласэрны Бог узнагародзiць за адданую службу Яму і людзям ды дапамагае ў цяжкiя хвiлiны жыцця, а Маці Божая бласлаўляе на далейшыя гады нялёгкай святарскай паслугі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню і адкрытасць.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў г. Свіслач
 

24 лютага 2019 года

Ад шчырага сэрца

СВ. КАЗІМІР

❧✿☙
Шаноўнай Сястры Эўхарыі Гульбуй з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, ласка Пана і апека Найсвяцейшай Маці.
Сям’я Касцюшкаў
 

10 лютага 2019 года

Ад шчырага сэрца

СВ. ВАЛЯНЦІН

❧✿☙
Дарагому Сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Праз нашы малітвы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Цябе моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая нястомна апекуецца, а Святы Дух адорвае Цябе сваімі шчодрымі дарамі.
Мама і тата
 

27 студзеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

АХВЯРАВАННЕ ПАНА

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды 5-ай гадавіны біскупскай сакры ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, радасці, сіл, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, добразычлівых людзей побач. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, Марыя адорыць сваёй ласкай і апекай, а Анёл-ахоўнік засцерагае ад усякага зла.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

13 студзеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

ХРОСТ ПАНА

❧✿☙
Яго Эксцэлецыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу, паважаным Святарам Казіміру Жылісу, Валерыю Быкоўскаму, Юрыю Канапельку, Дзмітрыю Леўчыку, Анджэю Ганчару, Антонію Грэмзу, Юрыю Марціновічу, а таксама рэдакцыйнаму калектыву “Слова Жыцця” ад усяго сэрца перасылаем самыя пяшчотныя пажаданні з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2019 года. Жадаем моцнага здароўя душы і цела, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, мудрасці, цярплівасці, пакоры, лагоднасці, прабачэння, узаемапавагі, спакою, Хрыстовай любові ў Вашых добрых і адкрытых сэрцах, поспехаў, шчасця і радасці, унутранай гармоніі, стойкасці і моцы ў змаганні са спакусамі, шчодрых ласкаў ад Бога Айца і Святога Духа, апекі Панны Марыі і святых Заступнікаў. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за святыя сакраманты, Вашу любоў, духоўнае кіраўніцтва, парады, настаўленні, клопат аб нашым збаўленні, за нялёгкую працу на ніве Пана для ратавання кожнай заблукалай душы!
З дарам малітвы, Дзмітрый Зотаў разам з таварышамі з ПК-11 у Ваўкавыску
 

Старонка 14 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  230

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.