ГРОДНА
Серада,
15 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

30 снежня 2018 года

Ад шчырага сэрца

СВЯТАЯ СЯМ'Я

❧✿☙
Глыбока паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Пробашчу Яўгену Учкуронісу, Алегу Яновічу, Валерыю Быкоўскаму, Сястры Магдаліне Кулай і Закрыстыяніну Сяргею Кікілічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі, супакоем, радасцю і штодзённа бласлаўляе, Панна Марыя стала апекуецца, а святло Святога Духа ніколі не гасне у Вашых сэрцах. Жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці, доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем за добрыя сэрцы і за тое, што вучыце нас любові да Бога і бліжняга.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
 

16 снежня 2018 года

Ад шчырага сэрца

boze narodzenie

❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі дарамі і здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а таксама дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

2 снежня 2018 года

Ад шчырага сэрца

immaculata

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і цярплівасці, радасці і аптымізму на кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
 

18 лістапада 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
chr krola

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, Божых ласкаў, а таксама моцы ў выкананні штодзённых душпастырскіх абавязкаў.
Жыхары в. Галавенчыцы
 

4 лістапада 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
ostrobramska

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Панны Марыі і святога Заступніка. Няхай кожны дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю. Дзякуем за прыклад набожнасці, добрае сэрца і за тое, што Вы з намі.
Вернікі з в. Вінцукі
 

21 кастрычніка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
wszyscy swieci blogoslawieni

❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Павел Звяжынскі! З нагоды 19-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў шчыра дзякуем Вам за тое, што нясеце нам радасць Евангелля, каб маглі трываць у Хрысце і жыць у еднасці з Ім. Мы ўдзячны Богу, Вашай сям’і і ўсім, хто стаяў ля вытокаў Вашага выбару жыццёвага шляху, за тое, што маем такога святара. Цешымся, што Вы ў нас ёсць. Няхай міласэрны Бог адорыць моцным здароўем, бясконцым натхненнем, святло Хрыста няхай асвячае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца.
З малітвай і павагай, апостальскі рух “Маргарытка”, Жывы Вяночак Міласэрнасці і вернікі з касцёла св. Юрыя ў Варнянах і капліцы ў Вароне
 

Старонка 15 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  231

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.