ГРОДНА
Серада,
15 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

7 кастрычніка 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
ew lukasz

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены супакоем, вочы ззяюць ад шчасця, а з твару не сыходзіць усмешка. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады ў пачэснай службе Богу і людзям.
З павагай, былыя вернікі з капліцы Вердамічы
 

23 верасня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям, аптымізму, радасці і шчасця на кожны дзень. Няхай Пан будзе шчодры на свае ласкі і бласлаўленне, Маці Божая нястомна апекуецца Вамі, а Святы Дух удзяляе свае дары.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

9 верасня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
podwyższenia

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны дзень, а Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
Удзячныя вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
 

22 ліпеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
s meczenniczki

❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Каноніку Віктару Велівісу і Яўгену Ціхану з нагоды Імянін складаем букет сардэчных віншаванняў. Няхай здароўе будзе моцным, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць ад плёну ў працы – штодзённай. Няхай Вас заўсёды асвятляюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Панны Марыі, Езус валадарыць у сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святыя Заступнікі нястомна апекуюцца Вамі. Вельмі ўдзячныя за шчырыя малітвы, павучальныя казанні, зычлівасць, дабрыню, сціпласць, цярплівасць, цудоўную ўсмешку, а таксама клопат пра людзей і касцёл. Аддзяч Божа!
З глыбокай павагай, парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
 

8 ліпеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
trokiele

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог, якому даверыліся, да канца жыцця адорвае Вас сваімі ласкамі і добрым здароўем, а Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца. Жадаем шмат радасных і шчаслівых хвілін, сіл і стойкасці ў нялёгкай і адказнай святарскай паслузе. Дзякуем за Божае слова, якое засяваеце ў нашых сэрцах.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Жырмунаў
 

24 чэрвеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
СВ. АПОСТАЛАЎ ПЯТАРА І ПАЎЛА

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы і трываласці на кожны дзень, непахіснай веры і надзеі, а таксама штодзённага аптымізму і супакою ў сэрцы.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

Старонка 16 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  231

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.