20 год Гродзенскай дыяцэзіі (32)

6 верасня - Юбілей 25-годдзя святарства а. Андрэя Шчупала CSsR. Урачыстую св. Імшу ў Новай Рудзе ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
13 верасня - Урачыстую св. Імшу з нагоды 100-годдзя побыту і дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўзначаліў у пабрыгіцкім касцёле кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч.
27 верасня - У парафіі Адамавічы падчас св. Імшы пад кіраўніцтвам пастыра Гродзенскай дыяцэзіі на рукі правінцыяльнай сястры Кангрэгацыі Сясцёр Кармелітак, с. Феліксы, с. Вера Кучук склала вечныя шлюбы. †