ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Юбілей

Фаціма і Божая міласэрнасць

Юбілей

Месца аб’яўлення дзецям Анёла ў Фаціме

Пасланне аб Божай міласэрнасці і фацімскае пасланне Найсвяцейшай Маці можна лічыць аднымі з найбольшых ласкаў Неба для апошніх пакаленняў. Яны стаяць на той жа дарозе – дарозе да збаўлення, па якой ідуць людзі, што ўсведамляюць свае грахі, зламаныя ў сэрцы, пакорныя і тыя, у жыцці якіх ёсць месца для Бога.
У 1916 годзе пастушкам з Фацімы з’явіўся Анёл, каб падрыхтаваць сэрцы дзяцей да прыняцця паслання Белай Панны. Падчас 2-ой сустрэчы ён сказаў малым візіянерам: “Маліцеся! Шмат маліцеся! Найсвяцейшыя Сэрцы Езуса і Марыі хочуць аказаць Вам міласэрнасць”. І навучыў іх наступнай малітве: “Найсвяцейшая Тройца, Ойча, Сыне і Дух Святы. Ахвярую Вам Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету, як узнагароду за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў”. У ліпені 1917 года Найсвяцейшая Панна аб’явіла дзецям Божы план міласэрнасці, праз які Усемагутны хоча выратаваць душы грэшнікаў ад пекла.
 

Узнагароджваем Тваё Сэрца, Марыя!

Юбілей

Падчас фацімскіх аб’яўленняў Маці Божая абвясціла Луцыі, што Хрыстос прагне, каб Яе больш ведалі і любілі: “Езус хоча выкарыстаць цябе, каб увесці на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Тым, хто прыме яго, Я абяцаю збаўленне. Гэтыя душы, любімыя Богам, як кветкі пастаўлю для аздобы Яго трона”.
Згодна з прадказаннем, Маці Божая зноў аб’явілася Луцыі 10 снежня 1925 года ў Пантэведра (Іспанія), ужо пасля смерці Францішка і Гіяцынты. На гэты раз Нябесная Валадарка трымала на руках Дзіцятка Езус. Марыя звярнула ўвагу на стан свайго Беззаганнага Сэрца: “Дачка Мая, паглядзі, Маё Сэрца пранізана цернямі, якімі яго няспынна раняць людзі праз блюзнерства і няўдзячнасць. Прынамсі ты імкніся прыносіць Мне радасць і абвясці ад Майго імя, што ў гадзіну смерці прыбуду з ласкамі, неабходнымі для збаўлення ўсіх, хто на працягу 5-ці месяцаў у першыя суботы паспавядаецца, прыме св. Камунію, памоліцца 1 частку Ружанца і 15 хвілін у роздуме над ружанцовымі таямніцамі будзе спадарожнічаць Мне ў інтэнцыі ўзнагароджання”.
   

Фацімскі ўрок пакаяння

Юбілей

Ад закліку да пакаяння і веры ў Евангелле распачаў сваю грамадскую дзейнасць сам Пан Езус: “Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле!” (Мк 1, 15). Да пакаяння заахвочваў таксама апос- тал Пётр: “Дык пакайцеся і навярніцеся, каб знішчаныя былі грахі вашыя, каб прыйшла ад Пана гадзіна палёгкі, і каб паслаў Ён вам таго, хто быў прадказаны, – Езуса Хрыста, якога неба павінна было прыняць да часоў аднаўлення ўсяго, пра што спрадвеку казаў Бог вуснамі сваіх святых прарокаў” (Дз 3, 19–21). “Кайцеся!” – галоўны заклік фацімскага паслання, якое 100 гадоў таму ад Марыі пачуў цэлы свет.
Звяртаючыся да гісторыі аб’яўленняў у Фаціме, заўважаем, што першы заклік да пакаяння і прыняцця духоўных ахвяр скіраваў дзецям анёл супакою (вясна 1916 года). Навучыў іх тады малітве: “О, мой Божа, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе, люблю Цябе. Прашу, прабач тым, хто не верыць, хто Цябе не праслаўляе, хто Цябе не любіць, хто Табе не давярае”. А затым сказаў: “Так маеце маліцца! Сэрцы Езуса і Марыі ўважліва слухаюць вашыя просьбы”.
   

“Слова Жыцця” адзначае юбілей заснавання

Юбілей

Ужо 20 гадоў мінула, як свет убачыў першы нумар дыяцэзіяльнай газеты. З гэтай нагоды рэдакцыя аб’яўляе фотаконкурс пад назвай “Я чытач «Слова Жыцця»”.
Прапануем ахвотным крыху распавесці пра сябе, суправадзіўшы допіс асабістым фотаздымкам з экземплярам газеты.
    Прадстаўцеся (прозвішча і імя, месца жыхарства). Адкажыце, як даўно чытаеце газету і па якой прычыне, якія старонкі праглядваеце часцей, з задавальненнем, якія тэксты засталіся ў памяці і, адпаведна, чаму. Мажліва, нейкія думкі кранулі, падштурхнулі да разважанняў.
    Найбольш цікавыя гісторыі і фотаздымкі будуць апублікаваны ў газеце і адзначаны прызамі.
   

Кім былі пастушкі з Фацімы?

Юбілей

Луцыя дос Сантас
Адносіны дзяцей з Найсвяцейшай Маці выразна адрозніваліся, што згаджалася з планамі Божага Провіду. Самая малодшая – Гіяцынта – бачыла Марыю і чула, што Яна гаварыла, але да канца не разумела значэння слоў. Францішак бачыў Маці Божую, але не чуў Яе, таму пазней пытаўся ў сясцёр, што казала Прыгожая Панна. Толькі Луцыя бачыла, чула і разумела Марыю. Больш таго, размаўляла з Ёй: задавала пытанні, адказвала ад імя ўсіх, скіроўвала просьбы. Бог учыніў дзяўчыну галоўнай даверанай асобай паслання. Гэта яна пераказвала людзям змест чарговых аб’яўленняў.
Луцыя нарадзілася 22 сакавіка 1907 года ў Алжуштрэл (Партугалія). Была старэйшай з 3-ох дзяцей – сведкаў аб’яўленняў Марыі. Мела тады 10 гадоў. З самага пачатку была найбольш уцягнутай удзельніцай аб’яўленняў. Выступала завадатарам у гульнях з малодшымі братам і сястрой, таму, зразумела, прыняла на сябе ініцыятыву падчас сустрэч з Марыяй.
    13 чэрвеня 1917 года Найсвяцейшая Маці даручыла Луцыі заданне, для якога “на пэўны час” яна павінна была застацца на зямлі: “Езус прагне, каб Мяне больш ведалі і любілі. Я хацела б устанавіць на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”. На працягу ўсяго жыцця Луцыя старалася даследаваць праўду аб Маці Божай. Арганізоўвала мноства разнастайных ініцыятыў, каб людзі лепш пазналі Марыю і мацней Яе палюбілі. Кс. Юрый Марціновіч
   

Старонка 4 з 8:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.