ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Юбілей

10 цікавых фактаў з жыцця старэйшага святара Беларусі

Юбілей

Сустрэча з папам Янам Паўлам ІІ стала незабыўнай падзеяй у жыцці святара

90-гадовы кс. прэлат Юзаф Трубовіч рыхтуецца адзначыць 60-годдзе прэзбітэрскіх пасвячэнняў. З іх 35 гадоў святар аддана служыць Касцёлу на Гродзеншчыне. З 1977 г. на працягу 11-ці гадоў працаваў у францішканскім касцёле. У 1992–1998 гг. – у катэдры. У той жа час рэгулярна наведваў вязняў у гродзенскай турме. У канцы 1998 г. быў пробашчам у Каменцы. З 1999 г. па сённяшні дзень выконвае святарскія абавязкі ў парафіі Гродна-Паўднёвы.
А ці ведалі Вы, што кс. Юзаф Трубовіч валодае 9-цю мовамі? А тое, што ён 7 гадоў спаў на дошцы са скрынкай з фанеры пад галавой? Спецыяльна для “Слова Жыцця” святар распавядае некаторыя цікавосткі са свайго жыцця.
   
   
   1. Залічаны адразу на 2-гі курс семінарыі
    Для паступлення ў Рыжскую духоўную семінарыю неабходна было скончыць сярэднюю школу. Я спрабаваў туды паступіць штогод, пачынаючы з 9-га класа. А калі скончыў 12 класаў, семінарыю закрылі. Каб не марнаваць часу, я пачаў працаваць у Рызе на фабрыцы серыйнага будаўніцтва шматкватэрных дамоў, затым паступіў у радыётэхнічны тэхнікум. Неўзабаве аднавіла дзейнасць семінарыя. Я зноў спрабаваў залічыцца, на што рэктар параіў спачатку скончыць тэхнікум. Я адказаў: “Баюся, семінарыю зноў зачыняць”. У красавіку 1952 г. мяне прынялі на вучобу адразу на 2-гі курс. Быў вельмі шчаслівы! Семінарыйная фармацыя дала мне асновы і правілы аскетычнага жыцця, пазнанне навукі Езуса Хрыста, якую абвяшчае Касцёл, ацэнку праўды ў параўнанні з іншымі канфесіямі, сектамі і свецкімі ісцінамі, а таксама разуменне Божай праўды “Я ёсць, каторы ёсць”.
 

“OPEN”: адкрытыя на Бога і бліжняга

Юбілей

У канцы верасня Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і працуючай моладзі “OPEN” адсвяткуе 10 гадоў свайго існавання. За гэты час сотні маладых людзей знайшлі ў супольнасці новых сяброў і нават сужэнцаў. З чаго ўсё пачыналася, і аб якіх дасягненнях душпастырства сёння хочацца ўспомніць?
Жаданне быць разам
    Гісторыя душпастырства бярэ пачатак у 2005 годзе, калі група маладых людзей вярнулася з Сусветных дзён моладзі ў Кёльне (Германія). Хлопцы і дзяўчаты, прасякнутыя ідэяй адзінства, выказалі прапанову фарміравацца пахрысціянску разам: не абмяжоўвацца арганізацыйнымі сустрэчамі напярэдадні СДМ, а мець нешта пастаяннае і стабільнае. Разлік быў на супольнасць, якая ніколі не апусцее за кошт студэнтаў, што прыязджаюць на вучобу ў Гродна. Ды і ў парафіяльных групах маладым людзям стала неяк “цесна”... Так і паўстала Душпастырства студэнтаў і працуючай моладзі г. Гродна.
   

Апостальства Божай міласэрнасці

Юбілей

Амаль 20 гадоў таму быў заснаваны Таварыства апосталаў Божай міласэрнасці. Да чаго імкнуцца яго ўдзельнікі? Хто можа далучыцца да супольнасці?
З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння святой сястры Фаустыны мітрапаліт Кракаўскі арцыбіскуп кардынал Францішак Махарскі адрасаваў Кангрэгацыі, да якой належала святая, ліст. У ім ён выказаў думку аб стварэнні арганізацыі, якая б дала магчымасць людзям, што не адносяцца да Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, удзельнічаць пад яе кіраўніцтвам у ажыццяўленні місіі святой сястры Фаустыны. Менш чым праз год, 6 сакавіка 1996 года, па просьбе Генеральнай ігуменні маці Паўліны Сломкі кардынал Махарскі заснаваў Таварыства апосталаў Божай міласэрнасці “Faustinum” з цэнтрам у санктуарыі ў Кракаве-Лагеўніках. Прысвоіў апостальству юрыдычны статус рэлігійнай арганізацыі і зацвердзіў яго статут.
   

Юбілейны год семінарыі з Заснавальнікам

Юбілей

Урачыстую св. Імшу з нагоды 25-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

Семінарыя – гэта сэрца дыяцэзіі. Сэрца нашай дыяцэзіі пульсуе ўжо 25 гадоў. Жывы арганізм Касцёла ў Беларусі функцыянуе з кожным годам усё лепш. 15 лютага разам з біскупамі, святарамі дыяцэзіі, а таксама выкладчыкамі і алюмнамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі маліўся і яе заснавальнік кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Так склалася, што гэты год з’яўляецца юбілейным – сярэбраным – як для гродзенскай семінарыі, так і для самога аб-па Тадэвуша, які сёлета адзначае 25-годдзе біскупскай сакры. Нягледзячы на тое, што амаль адразу ж пасля заснавання семінарыі іерарх павінен быў выехаць на службу ў Маскву, ён ніколі пра яе не забываўся. Сустрэча 15 лютага стала часам супольнай малітвы, а таксама вяртаннем думкамі ў тую пару, якую ўжо ўдалося перажыць – да першых гадоў існавання семінарыі ў Гродне.
   

100-годдзе з дня нараджэння кс. прэлата Пятра Барташэвіча

Юбілей

30 жніўня 2014 г. у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся адмысловыя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кс. прэлата Пятра Барташэвіча, шматгадовага пробашча гэтай парафіі. Яго выхаванцамі з’яўляюцца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. прэлат Антоній Ханько – канцлер Гродзенскай курыі і пробашч парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.
Святую Імшу з гэтай на­годы ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, яе канцэлебравалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, кс. прэлат Антоній Ханько і іншыя святары, асабліва тыя, хто добра ведаў кс. Пятра Барташэвіча. У св. Імшы прынялі ўдзел таксама шматлікія вернікі жалудоцкай парафіі і госці, у тым ліку свецкія выхаванцы і міністранты кс. Пятра Барташэвіча.
   

Старонка 6 з 8:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.