ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Юбілей

Цудадзейны абраз

Юбілей

Маці Божая Будслаўская. XVII ст. В. Будслаў. Мядзельскі р-н.Да 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе
У пабернардынскім касцёле ў Будславе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай, шырока вядомы ў XVII–XVIII стагоддзях. Аднаўленне яго культу адбываецца ў наш час. У Будзе з 1589 г. існавалі касцёл і кляштар бернардынцаў. Тут у 1613 г. знаходзіўся абраз, пазней двойчы перанесены ў новазбудаваныя каменныя касцёлы. Хроніка кляштара сведчыць, што ў 1598 г. абраз быў падараваны ў Рыме папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Ваявода вельмі шанаваў абраз і заўсёды вазіў з сабою. Пасля смерці Паца (1610 г.) абраз застаўся яго капелану Ісаку Салакаю, які пазней стаў вікарыем у Даўгінаве. У 1613 г. Салакай, які быў у Будславе ў Вялікі чацвер і пятніцу, узрушаны набажэнствам, а таксама просьбай айцоў, ахвяраваў абраз касцёлу “і там у законе св. Францішка сваё жыццё закончыў”.
 

Пяцігоддзе АД «OPEN»

Юбілей

Акадэмічнае душпастырства „“OPEN” паўстала ў кастрычніку 2006 года, а сёлета адзначае сваё пяцігоддзе. Душпастырам студэнтаў і працуючай моладзі з самага пачатку з’яўляецца кс. Антоній Грэмза. Назва душпастырства ў перакладзе з англійскай мовы азначае “адкрыты”. Адкрыты для ўсіх, для новай моладзі, для новай евангелізацыі. Усё пачалося з супольнай Эўхарыстыі ў чацвер і катэхезы, якая адбылася адразу ж пасля яе ў кляштары сясцёр назарэтанак. Боязь, што ніхто, акрамя арганізатараў, не прыйдзе на сустрэчу, садзейнічала інтэнсіўнай падрыхтоўцы. Сёння супольнасць налічвае 65 чалавек, а на св. Імшы ў чацвер прыходзіць звыш ста.
    Мэта кожнага акадэмічнага душпастырства – гэта заахвочванне да шчырага сяброўства з Богам і пазнання праўды, якую Бог абвясціў у Хрысце, а таксама стварэнне сапраўднай супольнасці. Усё гэта рэалізоўваецца праз супольныя паездкі і рэкалекцыі, а таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі. Студэнты гасцілі ўжо ў сваёй супольнасці кс. Яна Кучыньскага, а. Казіміра Жыліса, а. Андрэя Урублеўскага CSsR, кс. Антонія Радзевіча, хрысціянскія сем’і.
   

550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве

Юбілей

1460 г. - у Поразаве Ян Ягінтовіч Рымвід заснаваў касцёл НПМ і забяспечыў яго ўсім неабходным. 1668 г. – ксёндз Бэнэдыкт Жухорскі будуе новую драўляную святыню. Гэты касцёл быў спалены, верагодна, падчас ваенных дзеянняў Паўночнай вайны. 1715 г. – ксёндз Ян Янкоўскі і ксёндз Казімір Круповіч пабудавалі новы касцёл Унебаўзяцця НПМ. 1767 г. – генерал літоўскіх войск Тышкевіч адбудаваў касцёл св. Апосталаў Пятра і Паўла пасля пажару. 12 мая 1797 г. 1828 г. 1828 г. – ксёндз Міхал Грабавецкі і Ксаверый Завіша з дапамогай парафіян пабудавалі мураваны касцёл. 29 верасня 1829 г. – ксёндз Тарвід, ваўкавыскі дзекан, асвяціў касцёл св. Міхала-Арханёла. 1958 -1988 г.> – у парафіі не было святара. 1 мая 1990 г. – поразаўская парафія была даверана клопатам аа. францысканцаў паводле дэкрэта біскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
   

280 гадоў каранацыі папскімі каронамі жыровіцкай іконы Божай Маці (1730 – 2010 г.г.)

Юбілей

280 гадоў таму, 19 (8) верасня 1730 г., адбылася каранацыя жыровіцкай іконы Багародзіцы папскімі каронамі.
На той час было вядома тры выявы жыровіцкай іконы Божай Маці, якія праславіліся цудамі.
    Першая – каменная, якая цудоўна з’явілася ў XV стагоддзі і знаходзілася ў Жыровічах.
    Другая – ікона-фрэска з базыліянскай царквы св. Сяргея і Вакха ў Рыме.
    Трэцяя (мастацкая копія другой) была напісана на палатне, як копія рымскай іконы-фрэскі.
    Гэтая ікона была каранавана папскімі каронамі і зараз знаходзіцца ў Слоніме, у касцёле св. Андрэя.
    Рашэнне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у царкве айцоў ордэна св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята ў 1726 годзе падчас пантыфікату папы Бэнэдыкта ХІII (29 V 1724 – 21 II 1730).
    Гэта была першая каранацыя папскімі каронамі абраза Божай Маці на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    На працягу стагоддзяў перад гэтай іконай маліліся грэка-католікі (уніяты), рыма-католікі, праваслаўныя. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці еднасці хрысціянаў.
   

Благаславёныя сёстры з Навагрудка

Юбілей

Сястра М. Канута5 сакавіка 2000 г. у Рыме Ян Павел II залічыў у лік благаславёных 11 сёстраў-назарэтанкаў з Навагрудка. А благаславёны – гэта шчаслівы, святы. Папа назваў іх заступніцамі сем’яў.
Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за бацькоў сем’яў, якія былі арыштаваны ў 1943 г. і ім пагражаў расстрэл. Назарэтанкі прасілі Бога: “Мой Божа, калі неабходна ахвяра з жыцця, то няхай лепш нас расстраляюць, чым тых, у каго ёсць сем’і...”
    Бог пачуў іхнія маленні. 31 ліпеня 1943 г. сёстры былі выкліканы ў гестапа. Там іх затрымалі ў турме, пасля чаго вывезлі за горад і 1 жніўня 1943 г. на світанні расстралялі. Назарэтанкі заплацілі сваёй крывёй за любоў да бліжняга ў тыя жудасныя дні акупацыі, поўныя няпэўнасці і трывогі. Праз некалькі дзён пасля іхняй смерці мужчыны былі вызвалены з турмы.
    Калі сёння пачаць чытаць біяграфіі благаславёных больш уважліва, то можна заўважыць, што Бог падрыхтоўваў кожную сястру на працягу ўсяго яе жыцця і даваў розныя знакі для таго, каб на світанні 1 жніўня 1943 г. яны маглі сказаць: “Fiat” і, узрадаваныя, сустрэцца са сваім Узлюбленым!
   

Старонка 7 з 8:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.