|
ГРОДНА
Субота,
12 верасня 2026 года |
З жыцця Касцёла
“Хацела, каб яе пахавалі разам з сёстрамі мучаніцамі”. З успамінаў сведкі
С. Тэрэза Касінская CSFN дзеліцца гісторыяй с. Малгажаты, разам з якой, будучы яшчэ юнай дзяўчынай, перажыла дзве акупацыі Навагрудка і няпросты пасляваенны час. Спачатку с. Тэрэза распавядае са слоў самой с. Малгажаты, пасля прыводзіць уласныя ўспаміны.У снежні папа Францішак ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот адзінай ацалелай падчас Другой сусветнай вайны назарэтанкі з Навагрудка – с. Малгажаты Банась (свецкае імя Людвіка). Гэта значыць, што неўзабаве яна можа быць прызнана бласлаўлёнай, як і 11 сясцёр мучаніц, расстраляных фашыстамі. †
Асвячэнне новага касцёла ў Гродне
Парафія з 24-гадовай гісторыяй нарэшце мае свой кансэкраваны касцёл.25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у Гродне (Аўгустовак). †
Біскуп Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне
21 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у мікрараёне Баранавічы ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч блаславіў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і ўсталяваны на ёй крыж.На ўрачыстасці сабраліся вернікі парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай, якія разам са сваім пробашчам кс. Юрыем Марціновічам з малітвай распачалі справу пабудовы парафіяльнай святыні, а таксама госці, сярод якіх былі святары, манаскія сёстры, прадстаўнікі суседняга праваслаўнага прыхода на чале са сваім настаяцелем. †
Адышоў у вечнасць кс. Францішак Кукліс
6 лістапада ў Літве адышоў у вечнасць кс. Францішак Кукліс, святар Гродзенскай дыяцэзіі. У апошнія гады ён служыў у Вілкавішскай дыяцэзіі.Кс. Францішак нарадзіўся 2 красавіка 1970 года, паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Дзевенішках (Літва). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 19 мая 2001 года ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. †
Пра Сінод на тэму сінадальнасці
У кастрычніку ва ўсіх дыяцэзіях свету ўрачыста распачаўся Сінод Біскупаў. Яго мэта – супольнымі сіламі распрацаваць асаблівы стыль, які дапаможа вызначаць шлях і місію Касцёла. Аб тым, як мы можам паўплываць на рашэнні, што прымаюцца “зверху”, і стаць актыўнай часткай супольнасці Касцёла, расказвае адказны за Сінод Біскупаў у Гродзенскай дыяцэзіі кс. доктар Аляксандр Мацкевіч. †Наступныя артыкулы...
Старонка 5 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 111 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




