ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая 2024 года |
З жыцця Касцёла
Пальмовая нядзеля ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы
“У гэты дзень я адчуў, што мы адна вялікая сям’я Божых дзяцей”, – місіянер пра перажыванне Пальмовай нядзелі.
Нядзеля Мукі Пана адзначаецца самым урачыстым чынам ва ўсім свеце. Яна нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там памерці і ўваскрэснуць, а таксама распачынае святкаванне Пасхальнай таямніцы. †
“Ад сэрца да сэрца” – валанцёр аб працы з дзецьмі
Душа – гэта пасудзіна. Чым яна напоўнена, тое з яе і льецца.
Наша міласэрнасць адносна іншых павінна быць адказам на міласэрнасць Бога да нас. Хрыстос прыгадвае пра гэта, калі кажа: “Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
Мы паразмаўлялі з Аленай Давідовіч – каталічкай, мамай двух дзяцей, валанцёркай і стваральніцай праекта “Ад сэрца да сэрца”. †
Мы паразмаўлялі з Аленай Давідовіч – каталічкай, мамай двух дзяцей, валанцёркай і стваральніцай праекта “Ад сэрца да сэрца”. †
Крыж ёсць, але сэнсу смуткаваць няма. Хрыстос паказаў нам радасць!
Больш за 10 гадоў таму цэнтральнымі вуліцамі Гродна прайшоў Хрыстос, спыняючыся каля мясцовых славутасцей і менш значных забудоў. За ім следавала калона ўзрушаных вернікаў, якія час ад часу плакалі, назіраючы за акрываўленым Збаўцам.
У 2009 годзе ў горадзе над Нёманам упершыню зладзілі тэатралізаваны Крыжовы шлях, галоўную ролю ў якім сыграў тады яшчэ школьнік, а цяпер вядомы ва ўсёй Беларусі Instragram-блогер Фёдар Астаповіч.
Калі наследаваць, то па максімуму
Касцюміраванае шэсце арганізаваў парафіяльны тэатр імя св. Яна Паўла (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне). Акцёры адлюстроўвалі біблійны эпізод кожнай з 14-ці стацый: былі разважанні, апранутыя ў чорнае і з пафарбаванымі ў чорны вачыма салдаты, крыж і Езус. †

Раздаўшы сябе без астатку
А. Казіміра Жыліса SJ называюць святаром-легендай. І сапраўды, жыццё езуіта было напоўнена такой колькасцю незвычайных гісторый, што падаецца, нібы знаёмішся з жыццяпісам святога з сярэднявечча, дзе быль часам перасякалася з выдумкай. Аднак, на шчасце, мы маем шмат сведкаў яго зямной вандроўкі, якія дзеляцца сваімі ўспамінамі.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: “Правілам яго жыцця было Евангелле: белае ёсць белым, а чорнае – чорным”.
З 1989 па 1991 год а. Казімір Жыліс быў маім сакратаром. Ён прапанаваў вазіць мяне паўсюль, дзе трэба, бо і так шмат ездзіў здымаць сюжэты, а я з радасцю пагадзіўся. †
Вялікі пост у сэрцах малых
Каб вера была жывой, трэба яе перадаваць з пакалення ў пакаленне, і лепш пачынаць як мага раней. Тлумачыць хрысціянскія асновы дзецям варта адмысловым спосабам, тады і наша супольная вера будзе плённай. Уваходзячы ў перыяд Вялікага посту, скарыстаем практычныя парады, як дапамагчы хлопцам і дзяўчатам у перажыванні гэтага важнага, але складанага перыяду.
Сёлета прыйшла ідэя падрыхтаваць велікапосныя календары для дзяцей па прыкладзе Адвэнт-календароў. Працавала над імі цягам тыдня, у выніку атрымаўся камплект: асноўны плакат 30х40 см, плакат з заданнямі (абодва ламініраваныя), сцікеры ў выглядзе ножак і – у якасці бонусу – набор наклеек, якія бацькі могуць захаваць і падарыць дзіцяці на Вялікдзень. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 13 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 226 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.