ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая 2024 года |
З жыцця Касцёла
Аллелюя! Езус жыве!
Шаноўныя чытачы газеты “Слова Жыцця”!
Хрыстус уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! У адпаведнасці са старадаўнім звычаем я хачу павіншаваць кожнага з Вас, дарагія сведкі сапраўдных хвілінаў нашай веры, надзеі і любові. Гэта – цудоўныя хвіліны, якія дае кожнаму з нас Дарыльшчык жыцця, Пераможца шатана і смерці. Гэты выключны дзень упісаны асаблівым чынам у гісторыі Беларусі і ўсяго чалавецтва. Ніколі не выкрэслівайце з вашых сэрцаў гэты дзень, які безупынна мы можам перажыць!
†
Гасанна Сыну Давіда
Вялікі тыдзень адкрывае Пальмовую нядзелю. У гэты дзень успамінаем урачысты ўезд Езуса ў Ерузалім, які непасрэдна папярэджваў Яго Муку і Смерць на Крыжы. Натоўпы, якія Яго віталі, кідалі на дарогу свае плашчы і галінкі, крычачы: “Гасанна Давідаваму Сыну”. Назва гэтага дня паходзіць ад звычая асвячаць пальмы, які быў уведзены ў XI стагоддзі.
Пальмовая нядзеля – гэта вялікі дзень адарацыі вернікамі Мукі Пана. Змест гэтай адзінай непаўтаральнай па сваім харастве нядзелі заключаецца ў радаснай гасанне, у вербных коціках, пальмавых галінках, у віватах дзеля ўшанавання Хрыста, які ўязджаў як кароль у Ерузалім. Гэты выключны адарацыйны характар Пальмовай нядзелі праяўляецца яшчэ больш яскрава ў апошнія гады, калі Папа Ян Павел II злучыў з гэтым днём святкаванне Сусветнага дня моладзі. З той пары гасанна, праслаўленне Хрыста і энтузіязм, які звязаны з гэтым, набіраюць выключныя формы. †
Пальмовая нядзеля – гэта вялікі дзень адарацыі вернікамі Мукі Пана. Змест гэтай адзінай непаўтаральнай па сваім харастве нядзелі заключаецца ў радаснай гасанне, у вербных коціках, пальмавых галінках, у віватах дзеля ўшанавання Хрыста, які ўязджаў як кароль у Ерузалім. Гэты выключны адарацыйны характар Пальмовай нядзелі праяўляецца яшчэ больш яскрава ў апошнія гады, калі Папа Ян Павел II злучыў з гэтым днём святкаванне Сусветнага дня моладзі. З той пары гасанна, праслаўленне Хрыста і энтузіязм, які звязаны з гэтым, набіраюць выключныя формы. †
Нашыя сучаснікі за мяжой - пра Вялікі пост
Павел Юсман, ЗША, Вашынгтон
Амерыканскія велікодныя традыцыі (у параўнанні са звычаямі нашых земляў ці Лацінскай Амерыкі) - досыць убогія і прымітыўныя. У Папяльцовую сераду (называюць яе тут “Ash Wednesday”) вернікі збіраюцца, каб паслухаць прачытанае Божае слова, а святар пазначае попелам крыж на ілбе вернікаў на знак пачатку посту, які называюць “lent”: пакора і самаахвяраване, а таксама на знак прыналежнасці да каталіцкай веры. Вернікі захоўваюць гэты крыж да канца дня. У амерыканскіх касцёлах няма крыжовых стацыяў, а Крыжовы шлях ажыццяўляецца толькі ў Вялікую пятніцу перад вячэрнім набажэнствам. Песні жальбы характэрны для польскай традыцыі, аналагічныя песні ёсць па-лацінску. Самы важны дзёнь – Вялікая пятніца, якую называюць там “Good Friday”, а адзначаюць гэты дзень так, як і ў нас. Вялікдзень называюць “Easter” і ўсім ён асацыіруецца больш з “паляваннем” на яйкі. Пасля вячэрняй св. Імшы ў Вялікую суботу, абрады якой – ідэнтычны нашым, пачынаюць святкаваць Вялікдзень. Тут няма рэзурэкцыйнай св. Імшы, велікоднага панядзелку.
†
Сумна Маці...
Сумна Маці, несуцешна,
горка плача, так балесна, - Бо канае Сын адзіны – ўкрыжаваны Ён, нявінны. Мукі церпіць разам з Сынам, блізка смерці ўжо хвіліна. – Сына кроў з крыжа сцякае, сэрца Маці жаль сціскае. | Голас Сына ўжо сціхае, Маці з гора ледзь жывая. Час канання надыходзіць – боль нішто ёй не лагодзіць. Страшна бачыць Сына Мукі: ў ранах цела – твар і рукі. – Маці з Сынам пакутуе у хвіліну цяжку тую. |
Знак нашага збаўлення
Прадаўжаецца Вялікі пост. Гэта ёсць час роздуму над уласным жыццём, пара старанняў, каб унутрана перамяніцца ў лепшы бок і навярнуцца да Бога. Самае значнае заданне для кожнага хрысціяніна на Вялікі пост – паверыць у Божую любоў да кожнага грэшніка, гледзячы на крыж і на Цела Божага Сына на ім. “Але Ён быў прыбіты за нашыя грахі, забіты за нашыя віны” (Іс 53, 5). Таму мы не можам весці размову пра крыж і ўкрыжаванне Езуса, пісаць і разважаць пра гэта, як пра даўнюю старажытнюю гісторыю, бо яна - няспынна жывая і актуальная рэчаіснасць і найвышэйшая любоў. Вялікі пост павінен ажывіць гэтую праўду.
Са дня смерці Божага Сына на Галгоце крыж стаў сімвалам найвышэйшай любові і ахвяры. Таму яго размяшчаюць зверху святыняў і капліцаў, у дамах вернікаў, на дарогах і на раздарожжах, на літургічным адзенні, на грудзях хрысціянаў, якія ахінаюць сябе знакам крыжа, тым самым сведчачы аб веры ў сваё збавенне, дзякуючы Хрыстовай муцы, смерці, і просяць аб Божым благаславенні. Крыж стаў сімвалам цярпення і пакуты. Сам Хрыстус указаў нам на гэтае значэнне крыжа, калі сказаў: “Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе і возьме крыж свой і ідзе следам за Мной” (Мц 16, 24). Крыж напамінае, што смерць і цярпенне не з’яўляюцца заканчэннем чалавечага жыцця, бо другім яго бокам ёсць хвала Змёртвыхпаўстання, перамога над злом, новае жыццё.
†
Наступныя артыкулы...
Старонка 143 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 241 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.